Міхайлава Марыя Афанасьеўна (1904)

  • Дата нараджэння: 1904 г.
  • Месца нараджэння: у в. Абухава Сафонаўскага р-ну Смаленскай вобл.
  • Нацыянальнасць: расейка
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Дата асуджэння: 5 красавiк 1952 г.
  • Дата рэабілітацыі: 10 лiпень 1991 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Прэзідыюмам Менскага аблсуду

Біяграфія

МІХАЙЛАВА Марыя Афанасеўна, нар. 1904 у в. Абухава Сафонаўскага р-ну Смаленскай вобл., расейка, зь сялян, непісьменная, калгасьніца к-су імя Горкага ў в. Малюны Маладачанскага р-ну. Асуджаная 52.04.05 «асобай нарадай» як член сям’і здрадніка Радзімы на 5 гадоў высылкі ў Кустанайскі р-н, Кустанайская вобл. 91.07.10 справа пераглядалася Прэзідыюмам Менскага аблсуду. КГБ РБ 31780-с