Пракулевіч Уладзімір Міхайлавіч (1887)

Уладзімір Пракулевіч.jpg
  • Дата нараджэння: 2 снежань 1887 г.
  • Імя па-руску: Прокулевич Владимир МИхайлович
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Барысаўскі павет (Віцебская вобл., Чашніцкі раён), мяст. Красналукі
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: служачыя
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: бібліограф, Дзяржаўная бібліятэка БССР; сакратар бібліяграфічнай камісіі Інбелкульта і БелАН
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск
  • Дата расстрэлу: 20 жнiвень 1938 г.
  • Месца смерці: РСФСР, г. Свярдлоўск, турма НКУС
  • Дзе і кім арыштаваны: ДПУ БССР
  • Дата арышту: 18 лiпень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Антысавецкая агітацыя, шкодніцтва
  • Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегіі АДПУ СССР
  • Артыкул: 58-4; 58-7; 58-10; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: 5 гадоў ссылкі
  • Месца адбывання: г. Перм
  • Дата рэабілітацыі: 10 чэрвень 1988 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР

  • Дзе і кім арыштаваны: УНКУС па Свярдлоўскай вобл.
  • Дата арышту: 9 студзень 1938 г.
  • Дата асуджэння: 10 лiпень 1938 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Камісія НКУС і Пракурора СССР
  • Артыкул: 58-6; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: ВМП
  • Дата рэабілітацыі: 26 красавiк 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковая пракуратура Уральскай вайсковай акругі

Біяграфія

Уладзімір Пракулевіч - беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, журналіст, юрыст.

Нарадзіўся 2 снежня 1887 г. у в. Красналукі Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. У 1912 скончыў Маскоўскі ун-т. Падчас вучобы быў сакратаром марксісцкага час. «Возрождение», загадчыкам аддзела хронікі ў газ. «Копейка». З 1912 працаваў у Мінскай казённай палаце, з 1914 у Мінскім акруговым судзе. З пачаткам 1-й сусветнай вайны эвакуіраваўся ў Маскву. Вярнуўся ў Мінск у ліп. 1917. У 1918 абраны старшынёй Слуцкага з’езда міравых суддзяў. У 1919—20 міравы суддзя мяст. Вызна (цяпер Чырвоная Слабада).

Адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну 1920. У 1921 выехаў у Вільню. У 1922 у ліку 33 бел. дзеячаў высланы польскімі ўладамі з Вільні; пераехаў у Каўнас. Са жн. 1923 дзяржаўны сакратар урада БНР на чале з А.Цвікевічам, разам з якім пераехаў у Прагу.

З мая 1926 жыў у БССР. Працаваў у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР; быў сакратаром бібліяграфічнай камісіі Інбелкульта і БелАН.

Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1932 сасланы на 5 гадоў у Перм.

Зноў арыштаваны УНКВД па Свярдлоўскай вобл. 9.1.1938 і 10.7.1938 прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 10.6.1988; па другім — 26.4.1989.