Раманоўскі Мікалай Карлавіч (1900)

Kuźma Čorny.jpg
  • Дата нараджэння: 24 чэрвень 1900 г.
  • Варыянты імя: Кузьма Чорны
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Слуцкі павет, маёнтак Лапацічы (Мінская вобл., Капыльскі раён, в. Борка-Бялевічы)
  • Пол: мужчына
  • Адукацыя: няск. вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Галоўны літкансультант кабінета маладога аўтара пры СП БССР
  • Дата смерці: 22 лiстапад 1944 г.
  • Месца смерці: г. Мінск
  • Месца пахавання: Беларусь, г. Мінск, вайсковыя могілкі

  • Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Мінск, НКУС БССР
  • Мера стрымання: Арышт
  • Дата арышту: 14 кастрычнiк 1938 г.
  • Дата вызвалення: 8 чэрвень 1939 г.

Біяграфія

Кузьма Чорны (сапр. Раманоўскі Мікалай Карлавіч) - беларускі празаік, драматург, публіцыст.

Нарадзіўся 11(24) чэрвеня 1900 ў маёнтку Лапацічы Слуцкага пав. Мінскай губ. Скончыў Цімкавіцкае народнае вучылішча, у 1916 паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Скончыць семінарыю не ўдалося, бо ў 1919 польскія ўлады яе зачынілі. Першыя артыкулы і вершы апублікаваў у 1920. У 1923 паступіў на літаратурнае аддзяленне педагагічнага ф-та БДУ, дзе правучыўся два курсы.

З 1923 член літаб’яднання «Маладняк». Яшчэ студэнтам у 1924 пачаў працаваць у газ. «Беларуская вёска». У 1925 выйшлі першыя кнігі — «Апавяданні» і «Срэбра жыцця». У 1926—31 быў старшынёй літаб’яднання «Узвышша». У 1932—37 — галоўны літкансультант кабінета маладога аўтара пры СП БССР. Член СП Беларусі з 1934.

Арыштаваны 14.10.1938. Прасядзеў у Мінскай турме 8 месяцаў, з іх 6 — у камеры-адзіночцы. Быў катаваны. Вызвалены 8.6.1939.

У 1941—44 знаходзіўся ў эвакуацыі (пераважна ў Маскве). Удзельнічаў у выданні газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». Летам 1944 вярнуўся ў Мінск, працаваў у рэдакцыі час. «Беларусь». Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску. У 2000 на Капыльшчыне адкрыты два мемарыяльныя знакі.