Розніца паміж версіямі "Раменскі Феадосій Яўграфавіч (1880)"

Радок 13: Радок 13:
 
|месца смерці=БССР, г. Мінск, турма НКУС
 
|месца смерці=БССР, г. Мінск, турма НКУС
 
|архіўная справа=КДБ РБ 23379-с
 
|архіўная справа=КДБ РБ 23379-с
|крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]
+
|крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]; [http://www.marakou.by/by/davedniki/sviashchenniki_tom2/tom-ii/index_26340.html Маракоў Л.У.  Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi];
 
|дзе і кім арыштаваны 1=БССР, г. Мінск, вул. Пажарная, д. 8.
 
|дзе і кім арыштаваны 1=БССР, г. Мінск, вул. Пажарная, д. 8.
 
|дата арышту 1=28.07.1937
 
|дата арышту 1=28.07.1937

Версія ад 00:28, 1 лістапада 2017

Филарет (Раменский).jpg
  • Дата нараджэння: 25 сакавiк 1880 г.
  • Варыянты імя: Філарэт
  • Месца нараджэння: Магілёўская губ., Рагачоўскі павет (Гомельская вобл., Жлобінскі раён), в. Ст. Рудня
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: духавенства
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: архіерэй Мінскай епархіі; храм св. Марыі Магдаліны, г. Мінск, вул. Старажоўскай
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Пажарная 8
  • Дата расстрэлу: 1 лiстапад 1937 г.
  • Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС

  • Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Мінск, вул. Пажарная, д. 8.
  • Дата арышту: 28 лiпень 1937 г.
  • Абвінавачанне: Антысавецкая дзейнасць
  • Дата асуджэння: 25 кастрычнiк 1937 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка пры НКУС БССР
  • Артыкул: 68, 72, 76 КК БССР
  • Прысуд: ВМП з канфіскацыяй маёмасці
  • Дата рэабілітацыі: 31 сакавiк 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура Беларускай вайсковай акругі

Рэпрэсаваныя сваякі

Сястра: Раменская Марыя Яўграфаўна (1882)

Біяграфія

Феадосій Яўграфавіч Раменскі (духоўнае імя Філарэт) - беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч.

Нарадзіўся 25.3.1880 г. у в. Старая Рудня Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. (цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл.). Скончыў гісторыка-філалагічны ф-т Маскоўскага ун-та (1911).

Служыў сакратаром епархіяльнага вучылішчнага савета ў Мінску. У 1916—17 памочнік Аляксандра Міхайлавіча Панова, інспектара Мінскай духоўнай семінарыі. З 1918 выкладаў у Мінскай чыгуначнай гімназіі, інш. навучальных установах.

У 1921 пастрыжаны ў манашаскі сан з імем Філарэт і рукапаложаны ў іераманаха. Служыў у Аляксандра-Неўскім храме ў Мінску. Узнагароджаны санам протаіерэя. З сак. 1923 мітрапалітам Мелхіседэкам (Паеўскім) хіратанісаны ў епіскапа Бабруйскага. Старшыня з’езда прадстаўнікоў духавенства і вернікаў Беларускай праваслаўнай епархіі (9—10.8.1927; прынялі ўдзел прадстаўнікі 333 прыходаў), на якім было аб’яўлена аб стварэнні аўтакефаліі Беларускай царквы. Да 1930 служыў у Мікалаеўскім саборы ў Бабруйску. Потым у Екацярынінскім саборы на Нямізе ў Мінску, Свята-Іаанаўскай царкве в. Вялікая Сляпянка (цяпер у межах Мінска). З 1934 у храме св.  Марыі Магдаліны на вул. Старажоўскай.

У сярэдзіне 1935 даў згоду архіепіскапу Магілёўскаму Паўліну (Крошачкіну) на аб’яднанне з кананічнай Царквой, прынёс пакаянне і мітрапалітам Сергіем (Страгародскім) прыняты ў зносіны з РПЦ. Пасля закрыцця вясной 1937 у Мінску апошняга каталіцкага храма дазволіў вернікам-католікам маліцца ў царкве св. Марыі Магдаліны.

Арыштаваны 28.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Пажарная, д. 8. Асуджаны 25.10.1937 з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей і актыўных прыхаджан тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 31.3.1989 пракуратурай БВА. Групавая справа Ф. і інш. № 23379-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

3.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Пажарная, д. 8 арыштавана Раменская Марыя Яўграфаўна (н. 24.10.1882), сястра епіскапа Філарэта. 25.10.1937 тройкай НКВД асуджана за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і 1.11.1937 расстраляна з братам і інш. Рэабілітавана 11.3.1958 трыбуналам БВА.