Родзевіч Часлаў Іванавіч (1889)

  • Дата нараджэння: 20 сакавiк 1889 г.
  • Варыянты імя: Чэслаў
  • Месца нараджэння: Віленская губерня, Вілейскі павет (Мінская вобл., Лагойскі раён), фальв. Кур'янаўшчына
  • Пол: мужчына
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Навуковы сакратар сельскагаспадарчай секцыі Інбелкульта
  • Месца пражывання: г. Мінск
  • Дата смерці: сакавiк 1942 г.
  • Месца смерці: г. Саратаў, турма НКУС

  • Дата арышту: 18 лiпень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Справа "Саюз вызвалення Беларусі"
  • Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
  • Артыкул: Арт. 58-4, 58-7, 58-10, 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: Высылка на 5 гадоў у Саратаў
  • Дата рэабілітацыі: 15 лiстапад 1957 г.

Рэпрэсаваныя сваякі

Брат: Родзевіч Леапольд Іванавіч (1895)

Біяграфія

РОДЗЕВІЧ Чэслаў Іванавіч [20.3.1889, фальварак Кур’янаўшчына Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — сак. 1942, Саратаў, НКВД], грамадскі і культурны дзеяч, публіцыст. Брат Л.Родзевіча. У 1908 скончыў Віленскую сярэднюю хіміка-тэхналагічную школу. Выступаў як акцёр у Першай беларускай трупе Ігната Буйніцкага. Жыў у Петраградзе. Адзін з заснавальнікаў Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны, Таварыства беларускага народнага штукарства. У 1918 скончыў Новачаркаскі політэхнічны інстытут. У 1918 супрацоўнік Беларускага нацыянальнага камісарыята. Пераехаў у Мінск. У канцы 1918–—19 акцёр Беларускага савецкага тэатра; у 1919—20 выкладчык Мінскага педінстытута. У час польскай акупацыі загадчык аддзела асветы Мінскага магістрата. У 1920-я г. ўдзельнічаў у рабоце Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР. З 1922 у Інбелкульце, з 1925 навуковы сакратар сельскагаспадарчай секцыі. Арыштаваны 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ ад 10.4.1931 паводле арт. 58 п. 4, 7, 10, 11 КК РСФСР высланы на 5 гадоў у Саратаў. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 15.11.1957.

Літ.: Скалабан В. Паплечнікі // Мастацтва Беларусі. 1983, № 11; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 6-1.