Роп Эдвард (1851)

Эдвард Роп.jpg
  • Дата нараджэння: 14 снежань 1851 г.
  • Імя па-руску: Ропп Эдвард
  • Варыянты імя: Эдвард Міхаэль Ёхан Марыя барон фон дэр Роп
  • Месца нараджэння: Віцебская губ., Дынабургскі павет (Латвія), Ліксна
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: немец
  • Адукацыя: вышэйшая, вышэйшая духоўная
  • Прафесія / месца працы: Рымска-каталіцкі святар; Архібіскуп Магілёўскай рымска-каталіцкай архідыяцэзіі
  • Месца пражывання: г. Петраград
  • Дата смерці: 25 лiпень 1939 г.
  • Месца смерці: Польшча, г. Познань

  • Дзе і кім арыштаваны: Петраградская ЧК
  • Дата арышту: 1919 г.

Біяграфія

Эдвард фон Роп (Ropp; 2 (14) снежня 1851, маёнтак Ліксна, Дынабургскі павет, Віцебскай губерніі, цяпер Латвія — 25 ліпеня 1939) — рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч Літвы, Беларусі і Польшчы.

Бацька паходзіў з прыбалтыйскага нямецкага баронскага роду, маці — з роду Плятараў. Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1875), Ковенскую рымска-каталіцкую духоўную семінарыю (1886), удасканальваў тэалагічную адукацыю ў Інсбрукскім і Фрэйбургскім універсітэтах. 3 1889 ксёндз у Лібаве (цяпер Ліепая, Латвія), з 1896 канонік Жмудскай дыяцэзіі. 3 1902 біскуп ціраспальскі, у 1904-07 — віленскі. Быў супраць атаясамлівання каталіцызму з польскасцю, спрыяў увядзенню літоўскай і беларускай моў у царкоўнае жыццё. Належаў да кансерватыўнага крыла краёўцаў. Ініцыятар і заснавальнік Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі (1906). У пачатку 1906 заснаваў газету «Nowine Wilenskie» («Віленскія навіны»), у 1906—1909 валодаў газетай «Kurier Litewski». Дэпутат I Дзяржаўнай думы (1906), уваходзіў у «Кола тэрытарыяльнае» (аб'ядноўвала польскіх дэпутатаў ад Беларусі, Літвы і Украіны) і ў фракцыю аўтанамістаў. У кастрычніку 1907 загадам міністра ўнутраных спраў адхілены ад кіравання дыяцэзіяй, каля 10 гадоў жыў у маёнтку Нішча Віцебскай губерні пад наглядам паліцыі. Абавязкі адміністратара Віленскай дыяцэзіі пачаў выконваць мінскі дэкан Казімір Міхалкевіч[1]. У ліпені 1917 прызначаны архібіскупам Магілёўскай рымска-каталіцкай архідыяцэзіі з рэзідэнцыяй у Петраградзе. У пачатку 1919 арыштаваны Петраградскай ЧК як заложнік. У выніку хадайніцтва папы рымскага і за дазвол праехаць у Расію з Германіі савецкаму партыйнаму дзеячу К. Радэку вызвалены і адпраўлены ў Польшчу. Там працягваў рэлігійную і грамадскую дзейнасць. Да 1931 года фармальна лічыўся архібіскупам магілёўскім.