Садоўскі Сяргей Якаўлевіч (1880)

Садоўскі Сяргей Якаўлевіч.jpg
  • Дата нараджэння: 19 люты 1880 г.
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Барысаўскі павет (Мінская вобл., Лагойскі раён), мяст. Плешчаніцы
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: духавенства
  • Адукацыя: сярэдняя духоўная
  • Прафесія / месца працы: Святар, праваслаўная царква г. Дзяржынска
  • Месца пражывання: БССР, Мінская вобл., г. Дзяржынск, 2-гі Мінскі зав., д. 7
  • Дата расстрэлу: 1 лiстапад 1937 г.
  • Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС

  • Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Дзяржынск, 2-гі Мінскі зав., д.7
  • Дата арышту: 29 лiпень 1937 г.
  • Абвінавачанне: Антысавецкая агітацыя
  • Дата асуджэння: 25 кастрычнiк 1937 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка пры НКУС БССР
  • Артыкул: 72; 76 КК БССР
  • Прысуд: ВМП з канфіскацыяй маёмасці
  • Дата рэабілітацыі: 25 сакавiк 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура Беларускай вайсковай акругі

Рэпрэсаваныя сваякі

Брат: Садоўскі Іван Якаўлевіч (1886)

Біяграфія

Сяргей Якаўлевіч Садоўскі [19.2.1880, мяст. Плешчаніцы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — 1.11.1937, Мінск, турма НКВД]. Беларус. Сын Іакава Садоўскага, брат Міхаіла Садоўскага. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1902). Прызначаны псаломшчыкам у Мікалаеўскую царкву ў мяст. Смалявічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Епіскапам Мінскім і Тураўскім Міхаілам (Цемнарусавым) рукапаложаны ў іерэя (25.9.1903). Служыў у Мікалаеўскім храме в. Гарадзішча Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н, выкладаў у царкоўна-прыходскай школе. З 1907 настаяцель Пакроўскай царквы ў мяст. Койданава (з 1932 Дзяржынск Мінскай акругі, цяпер райцэнтр Мінскай вобл.), настаўнік царкоўна-прыходскай школы. З 1916 благачынны цэркваў 3-й акругі Мінскага пав. Узнагароджаны набедранікам (1907). Быў жанаты, меў дачку Ганну (н. ў 1904), сына Іакава (1910). Арыштаваны 29.7.1937 у Дзяржынску па адрасе: 2-і Мінскі зав., д. 7. Асуджаны 25.10.1937 з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.3.1989 пракуратурай БВА. Групавая справа С. і інш. святароў № 23379-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.