Розніца паміж версіямі "Салагуб Алесь Феафілавіч (1906)"

(Біяграфія)
 
(Не паказана2 прамежкавыя версіі таго ж удзельніка)
Радок 1: Радок 1:
 
{{Шаблон:Фармуляр
 
{{Шаблон:Фармуляр
 +
|фотаздымак=Алесь Салагуб 2.jpg
 +
|подпіс да фатаграфіі=Партрэт Алеся Салагуба
 
|імя па-руску=Сологуб Алесь Феофилович
 
|імя па-руску=Сологуб Алесь Феофилович
 
|варыянты імя=Аляксей
 
|варыянты імя=Аляксей
Радок 28: Радок 30:
 
[[Катэгорыя:Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]]
 
[[Катэгорыя:Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]]
 
[[Катэгорыя:Паэты і пісьменнікі]]
 
[[Катэгорыя:Паэты і пісьменнікі]]
 +
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]]
 +
[[Катэгорыя:Справа "Беларускі нацыянальны цэнтр"]]
 +
[[Катэгорыя:Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі]]
  
 
==Біяграфія==
 
==Біяграфія==
 
+
[[File:Алесь Салагуб.jpg|400px|thumb|Алесь Салагуб з жонкай Марысяй, 1929 г. Крыніца: [https://novychas.by/poviaz/uspaminy_minsk_hady_studenck1 Новы час]]]
 
Алесь Салагуб - беларускі паэт, публіцыст, літаратуразнавец, мемуарыст.
 
Алесь Салагуб - беларускі паэт, публіцыст, літаратуразнавец, мемуарыст.
  

Актуальная версія на 13:48, 18 кастрычніка 2017

Партрэт Алеся Салагуба
  • Дата нараджэння: 18 кастрычнiк 1906 г.
  • Імя па-руску: Сологуб Алесь Феофилович
  • Варыянты імя: Аляксей
  • Месца нараджэння: Віленская губ., Маладзечанскі павет (Гродзенская вобл., Смаргонскі раён), в. Зарудзічы
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Аспірант Інстытута літаратуры і мастацтва БелАН
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Садовая 10, кв. 8
  • Партыйнасць: член КСМБ (з. 1923 г.)
  • Дата расстрэлу: 17 травень 1934 г.
  • Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС

  • Дата арышту: 10 жнiвень 1933 г.
  • Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай арганізацыі "Беларускі нацыянальны цэнтр"
  • Дата асуджэння: 9 студзень 1934 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ СССР
  • Артыкул: 58-4; 58-6; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: ВМП
  • Дата рэабілітацыі: 18 красавiк 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковым трыбунал Беларускай вайсковай акругі

Біяграфія

Алесь Салагуб з жонкай Марысяй, 1929 г. Крыніца: Новы час

Алесь Салагуб - беларускі паэт, публіцыст, літаратуразнавец, мемуарыст.

Нарадзіўся 5(18).10.1906 у в. Зарудзічы Вілейскага пав. Віленскай губ. (цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.)

У 1922—27 вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Сістэматычна літаратурнай дзейнасцю займаўся з 1924. Публікаваўся ў зах.-бел. выданнях «Студэнцкая думка», «Беларуская ніва», «Народная справа», «Маланка». У 1926 ад талстоўскай ідэі «несупраціўлення» перайшоў да канцэпцыі класавага змагання і сацыялістычных ідэй. Удзельнічаў у руху БСРГ, арганізоўваў у сваім павеце гурткі Грамады, распаўсюджваў забароненую літаратуру.

Арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1924 і 1927, быў вязнем Лукішак і Стафанаўскага астрогу ў Вільні.

Пасля вызвалення ў 1928 нелегальна перайшоў польска-савецкую мяжу. Паступіў вучыцца ў БДУ. У 1929 выдаў зборнік вершаў, якія былі напісаны ў зняволенні. Пасля сканчэння ў 1931 ун-та аспірант Інстытута літаратуры і мастацтва БелАН. У 1933 у час. «Полымя рэвалюцыі» (№ 1) апублікаваў працу «Мастацкая літаратура «Грамады», дзе прааналізаваў прэсу і літаратуру БСРГ.

Арыштаваны 10.8.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Калегіяй АДПУ СССР прыгавораны 9.1.1934 да расстрэлу. Рэабілітаваны 18.4.1956.

Сям’я С. (жонка і сын) таксама былі рэпрэсаваны і сасланы на Поўнач.

Самы значны твор літаратурнай спадчыны С. — «Лукішскі дзённік», апублікаваны фрагментамі ў 1961.