Скандракоў Сяргей Вячаслававіч (1876)

Siarhiej Skandrakou.png
  • Дата нараджэння: 21 кастрычнiк 1876 г.
  • Варыянты імя: Сяргей Мглінскі
  • Месца нараджэння: Чарнігаўская губерня (Расійская Федэрацыя, Бранская вобл.), мяст. Мглін
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Прафесар НДІ сялянскай і лясной гаспадаркі імя Леніна
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск
  • Дата смерці: 2 жнiвень 1953 г.
  • Месца смерці: Каз. ССР, г. Караганда

  • Дзе і кім арыштаваны: ДПУ БССР
  • Дата арышту: 6 лiпень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Шкодніцтва і антысавецкая агітацыя
  • Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ СССР
  • Артыкул: 58-4; 58-7; 58-10; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: 5 гадоў пазбаўлення волі
  • Месца адбывання: РСФСР, г. Яраслаўль
  • Дата вызвалення: 15 лiстапад 1934 г.
  • Дата рэабілітацыі: 15 лiстапад 1957 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных правах Вярхоўнага суда БССР

Біяграфія

Скндракоў Сяргей Васільевіч - беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец.

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1876 г. у мяст. Мглін Чарнігаўскай губерні ў дваранскай сям'і. Вучыўся ў Слуцкай і Мінскай гімназіях, скончыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1906).

Удзельнічаў у працы Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. У рэвалюцыю 1905—1907 гг. сябра Мінскага камітэта Беларускай сацыялістычнай грамады, рэдактар-выдавец газеты «Голос Беларуси» (выйшаў 1 нумар 1 студзеня 1906 г. у Мінску, забароненая ўладамі), дзе змясціў свой твор «Казка пра голых і сабаліныя футры», вершы на беларускай мове Францішка Багушэвіча і Янкі Лучыны. Адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мінчук». У 1907—1910 у мінскіх газетах друкаваў палітычныя казкі. З 1911 г. дырэктар доследнага поля ў Палтаўскай губерні, з 1921 г. — беларускай агранамічнай станцыі ў Банцараўшчыне, прафесар БДУ, БСГА. Працаваў у Інбелкульце (1923—1925 гг. адказны сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства) і Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі.

6 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10 красавіка 1931 г. за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Яраслаўлі. Вызвалены 15 лістапада 1934 г. Пасля вызвалення на навуковай і педагагічнай рабоце ў Яраслаўлі, Мічурынску, Душанбэ, Алмаце, Карагандзе. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15 лістапада 1957 г.