Розніца паміж версіямі "Слосканс Баляслаў Бернардавіч (1893)"

(Біяграфія)
(Біяграфія)
Радок 22: Радок 22:
 
Баляслаў Слосканс - рымска-каталіцкі святар, біскуп, апостальскі адміністратар Мінскі і Магілёўскі.
 
Нарадзіўся 19.8.1893 у в. Талцігалі Рэжыцкага пав. Віцебскай губ.(цяпер Рэзекненскі р-н, Латвія).  Паходзіў з латышскай каталіцкай сям’і. У 1905—07 вучыўся ў Рэжыцкім гарадскім 3-класным вучылішчы. У 1917 скончыў Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю (Петраград).
+
Нарадзіўся 19.8.1893 у в. Сцірніене Рэжыцкага пав. Віцебскай губ.(цяпер Рэзекненскі р-н, Латвія).  Паходзіў з латышскай каталіцкай сям’і. У 1905—07 вучыўся ў Рэжыцкім гарадскім 3-класным вучылішчы. У 1917 скончыў Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю (Петраград).
  
Пасвечаны ў святары 21.1.1917. Быў прызначаны вікарыем пры касцёле св. Кацярыны ў Петраградзе. Выконваў святарскія абавязкі ў Абрамавай пустэльні ў Лужскім пав. Петраградскай губ. Кароткі час служыў у Віцебску. У 1925 пераведзены ў Ленінград. У маі 1926 у Маскве ўзведзены ў сан біскупа; прызначаны апостальскім адміністратарам Мінскім і Магілёўскім.
 
Версія ад 01:12, 5 жніўня 2018

  • Дата нараджэння: 19 жнiвень 1893 г.
  • Імя па-руску: Слосканс Болеслав Бернардович
  • Месца нараджэння: Віцебская губ., Луцінскі павет, в. Цітльтаголье
  • Пол: мужчына
  • Сацыяльнае паходжанне: служачыя
  • Адукацыя: няск. вышэйшая духоўная
  • Прафесія / месца працы: Архіепіскап Магілёўскі
  • Дата смерці: 18 красавiк 1981 г.
  • Дата арышту: 17 верасень 1927 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада пры Калегіі АДПУ СССР
  • Артыкул: 58-6-1 КК РСФСР
  • Прысуд: 3 гады ППЛ

  • Дата арышту: 8 лiстапад 1930 г.
  • Прысуд: высылка

  • Крыніцы дадзеных: Адкрыты спіс

Біяграфія

Баляслаў Слосканс - рымска-каталіцкі святар, біскуп, апостальскі адміністратар Мінскі і Магілёўскі.

Нарадзіўся 19.8.1893 у в. Сцірніене Рэжыцкага пав. Віцебскай губ.(цяпер Рэзекненскі р-н, Латвія). Паходзіў з латышскай каталіцкай сям’і. У 1905—07 вучыўся ў Рэжыцкім гарадскім 3-класным вучылішчы. У 1917 скончыў Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю (Петраград).

Пасвечаны ў святары 21.1.1917. Быў прызначаны вікарыем пры касцёле св. Кацярыны ў Петраградзе. Выконваў святарскія абавязкі ў Абрамавай пустэльні ў Лужскім пав. Петраградскай губ. Кароткі час служыў у Віцебску. У 1925 пераведзены ў Ленінград. У маі 1926 у Маскве ўзведзены ў сан біскупа; прызначаны апостальскім адміністратарам Мінскім і Магілёўскім.

Арыштаваны АДПУ СССР 16.9.1926. На працягу 1926—30 знаходзіўся ў лагеры на Салаўках. Пасля вызвалення вярнуўся ў Магілёў.

Зноў арыштаваны ДПУ БССР 9.11.1930. Да студзеня 1933 знаходзіўся ў сібірскай ссылцы.

Вызвалены ў выніку абмену палітвязнямі паміж Латвіяй і СССР. Жыў у Латвіі, служыў духоўнікам у Рыжскай духоўнай каталіцкай семінарыі, выкладаў на тэалагічным факультэце Рыжскага універсітэта.

З 1944 у эміграцыі. Духоўна апекаваўся беларускім студэнцкім асяродкам у каталіцкім універсітэце Лювена (Бельгія); дапамагаў там беларускаму кампазітару Міколе Равенскаму. У 1952 прызначаны Ватыканам апостальскім візітатарам для беларусаў-католікаў у Заходняй Еўропе. Аказваў матэрыяльную падтрымку беларускім рэлігійным перыядычным выданням. Памёр 18.4.1981 у Бельгіі.