Розніца паміж версіямі "Смоліч Аркадзь Антонавіч (1891)"

Радок 23: Радок 23:
 
|дата рэабілітацыі 1=09.02.1957
 
|дата рэабілітацыі 1=09.02.1957
 
|дата арышту 2=16.06.1937
 
|дата арышту 2=16.06.1937
|дата асуджэння 2=10.06.1988
+
|дата асуджэння 2=10.06.1938
 
|кім асуджаны 2=Тройка НКУС па Омскай вобл.
 
|кім асуджаны 2=Тройка НКУС па Омскай вобл.
 
|дата рэабілітацыі 2=10.06.1988
 
|дата рэабілітацыі 2=10.06.1988

Версія ад 21:18, 27 верасня 2017

Arkadz Smolicz.jpg
  • Дата нараджэння: 29 верасень 1891 г.
  • Імя па-руску: Смолич Аркадий Антонович
  • Месца нараджэння: Мінская губ. (Магілёўская вобл., Клічаўскі раён), в. Бацэвічы
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: духавенства
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Прафесар, заг. кафедры БДУ
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск
  • Дата арышту: 26 чэрвень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Шкодніцтва; антысавецкая агітацыя
  • Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ СССР
  • Артыкул: 58-4; 58-7; 58-10; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: 5 гадоў высылкі
  • Месца адбывання: РСФСР, Пермская вобл., г. Оса; РСФСР, Цюменская вобл., Ішым
  • Дата вызвалення: жнiвень 1935 г.
  • Дата рэабілітацыі: 9 люты 1957 г.

  • Дата арышту: 16 чэрвень 1937 г.
  • Дата асуджэння: 10 чэрвень 1938 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка НКУС па Омскай вобл.
  • Дата рэабілітацыі: 10 чэрвень 1988 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР

Біяграфія

Смоліч Аркадзь Антонавіч - дзеяч беларускага нацыянальнага руху, географ, публіцыст.

Нарадзіўся 17(29) верасня 1891 г. у в. Бацэвічы Бабруйскага пав. Мінскай губ. (цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл.)

У 1905 скончыў Мінскую духоўную семінарыю; у 1916 Нова-Александрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах (Польшча). Вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце. З 1910 член БСГ. Актыўны ўдзельнік клуба «Беларуская хатка» ў Мінску. У 1917 рэдагаваў газ. «Грамада». Народны сакратар асветы ў 1-м урадзе БНР. У 1918—22 знаходзіўся ў Гродне і Вільні. У 1919 у Вільні выдаў «Геаграфію Беларусі» — кнігу, разлічаную на шырокага чытача.

Вярнуўся ў Мінск у жн. 1922. Працаваў загадчыкам планава-эканамічнага аддзела Наркамата земляробства. Адначасова з 1923 дацэнт, прафесар (1927) і загадчык кафедры ў БДУ. З 1925 нам. старшыні Інбелкульта, кіраўнік сельскагаспадарчай секцыі і камісіі па раянаванні БССР. У 1928 абраны правадзейным членам Расійскага геаграфічнага таварыства, узнагароджаны ім малым залатым медалём.

Арыштаваны 26.6.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Осу Пермскай вобл., потым у Ішым Цюменскай вобл. Вызвалены ў жніўні 1935.


Зноў арыштаваны 17.6.1937. Паводле рашэння тройкі УНКВД па Омскай вобл. прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 17.6.1938 у Омску.

Па 1-м прыгаворы рэабілітаваны 10.6.1988, па 2-м — 9.2.1957.