Розніца паміж версіямі "Струкоўскі Іван Фёдаравіч (1895)"

(Біяграфія: *Успаміны*)
 
(Не паказана 10 прамежкавых версій 2 удзельнікаў)
Радок 4: Радок 4:
 
|імя па-руску=Струковский Иван Федорович
 
|імя па-руску=Струковский Иван Федорович
 
|дата нараджэння=18.10.1895
 
|дата нараджэння=18.10.1895
|месца нараджэння=Мінская губерня, Мазырскі павет (Гомельская вобл., Жыткавіцкі р-н), в. Старажоўцы
+
|месца нараджэння=Мінская губ., Мазырскі павет (Гомельская вобл., Жыткавіцкі раён), с. Старажоўцы
 
|пол=мужчына
 
|пол=мужчына
 
|нацыянальнасць=беларус
 
|нацыянальнасць=беларус
 
|сацыяльнае паходжанне=духавенства
 
|сацыяльнае паходжанне=духавенства
|адукацыя=сярэдняя спецыяльная адукацыя
+
|адукацыя=сярэдняя спецыяльная
 
|прафесія / месца працы=святар Праваслаўнай Царквы
 
|прафесія / месца працы=святар Праваслаўнай Царквы
|месца пражывання=Мястэчка Целяханы Пінскай вобласці
+
|месца пражывання=БССР, Пінская вобл., мяст. Целяханы
 
|дата смерці=15.08.1991
 
|дата смерці=15.08.1991
|месца смерці=г.п. Целяханы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобласці
+
|месца смерці=БССР, Брэсцкая вобл., Івацэвіцкі раён, г.п. Целяханы
 
|месца пахавання=г.п. Целяханы
 
|месца пахавання=г.п. Целяханы
|архіўная справа=УКГБ Берасьцейскай вобл. 10784-С
+
|архіўная справа=УКДБ Брэсцкай вобл. 10784-С
|крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]; Іванова, В.С. “Чалавек ад Бога”. Біяграфія протаіерэя Іаана Струкоўскага (па дакументах асабістага архіва і ўспамінах родных і знаёмых) / Вольга Іванова // Праваслаўе. – 2010. – № 16. – С. 136–141.
+
|крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)].
 
|дата арышту 1=01.02.1949
 
|дата арышту 1=01.02.1949
|абвінавачванне 1=член калабарацыянісцкай арганізацыі Беларуская народная самапомач
+
|абвінавачванне 1=член калабарацыянісцкай арганізацыі "Беларуская народная самапомач"
 
|дата асуджэння 1=12.04.1949
 
|дата асуджэння 1=12.04.1949
|кім асуджаны 1=Ваенны трыбунал войск МУС Пінскай вобласці
+
|кім асуджаны 1=Вайсковы трыбунал войск МУС Пінскай вобласці
 
|артыкул 1=63-1 КК БССР
 
|артыкул 1=63-1 КК БССР
|прысуд 1=ППЛ (15 гадоў)
+
|прысуд 1=15 гадоў ППЛ
|месца адбываньня 1=Асобы лагер № 7
+
|месца адбываньня 1=Асобы лагер №7
 
|дата вызвалення 1=17.09.1955
 
|дата вызвалення 1=17.09.1955
 
|падставы вызвалення 1=Загад Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб амністыі
 
|падставы вызвалення 1=Загад Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб амністыі
 
|дата рэабілітацыі 1=01.04.1992
 
|дата рэабілітацыі 1=01.04.1992
|кім рэабілітаваны 1=Прэзідыюм Берасьцейскага аблсуду
+
|кім рэабілітаваны 1=Прэзідыум Брэсцкага абласнога суда
 
|падставы рэабілітацыі 1=адсутнасць складу злачынства
 
|падставы рэабілітацыі 1=адсутнасць складу злачынства
|статус=адрэдагаваны карыстальнікам
+
|статус=нармальны
 
}}
 
}}
  
[[Катэгорыя:Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]]
 
[[Катэгорыя:Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]]
 
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]]
 
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]]
[[Катэгорыя:Святары і рэлігійныя дзеячы]]
+
[[Катэгорыя:Духавенства і рэлігійныя дзеячы]]
[[Катэгорыя:Духавенства і рэлігійныя дзеячыі]]
+
 
 +
{{Шаблон:Рэпрэсаваныя сваякі
 +
 
 +
|браты/сёстры=[[Струкоўскі Мікалай Фёдаравіч (1887)]], [[Струкоўскі Сяргей Фёдаравіч (1907)]]
 +
 
 +
}}
  
==Біяграфія==
 
==Біяграфія==
Радок 55: Радок 60:
  
Памёр 15 жніўня 1991.
 
Памёр 15 жніўня 1991.
 
[[Удзельнік:Vadzim Urubleuski|Vadzim Urubleuski]] ([[Размовы з удзельнікам:Vadzim Urubleuski|размовы]]) 00:44, 6 студзеня 2018 (MSK)
 
== Успаміны ==
 
== Успаміны ==
  
Успаміны пляменніцы Кацярыны Міхайлаўны Лебедзевай (1935 г.н.):
+
Успаміны пляменніцы Кацярыны Міхайлаўны Лебедзевай (1935 г.н.) пра падзеі арышту 1 лютага 1949 г.:
  
«Дзядзька прывёз падарункі, салодкае, накрылі стол. Раптам заходзяць трое нейкіх людзей, здаецца прадстаўнікі ўлады з сельскага савета. Ніна Іванаўна (жонка Мікалая Струкоўскага – В.І.), як добрая гаспадыня запрашае сесці за стол.  Потым папрасілі дзядзьку Івана выйсці ў сенцы. Там аб’явілі, што прыехалі арыштоўваць. Пасадзілі на падводу… Павезлі ў Пінск на суд… Чаму ў Ліпніках арыштавалі, дакладна мы не ведалі: ці баяліся жыхароў Целяхан, якія вельмі любілі і паважалі свайго святара, ці, можа, загадана было тэрмінова арыштаваць, таму знайшлі нават у гасцях у брата».
 
|браты/сёстры=Струкоўскі Мікалай Фёдаравіч, Струкоўскі Сяргей Фёдаравіч
+
== Крыніцы ==
 +
 
 +
Іванова, В.С. “Чалавек ад Бога”. Біяграфія протаіерэя Іаана Струкоўскага (па дакументах асабістага архіва і ўспамінах родных і знаёмых) / Вольга Іванова // Праваслаўе. – 2010. – № 16. – С. 136–141; Электронная версія архіва Струкоўскіх.
 +
 
 +
[[Удзельнік:Vadzim Urubleuski|Vadzim Urubleuski]] ([[Размовы з удзельнікам:Vadzim Urubleuski|размовы]]) 01:10, 6 студзеня 2018 (MSK)

Актуальная версія на 01:12, 23 студзеня 2018

Іван Фёдаравіч Струкоўскі (са збораў В.С. Івановай)
  • Дата нараджэння: 18 кастрычнiк 1895 г.
  • Імя па-руску: Струковский Иван Федорович
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Мазырскі павет (Гомельская вобл., Жыткавіцкі раён), с. Старажоўцы
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: духавенства
  • Адукацыя: сярэдняя спецыяльная
  • Прафесія / месца працы: святар Праваслаўнай Царквы
  • Месца пражывання: БССР, Пінская вобл., мяст. Целяханы
  • Дата смерці: 15 жнiвень 1991 г.
  • Месца смерці: БССР, Брэсцкая вобл., Івацэвіцкі раён, г.п. Целяханы
  • Месца пахавання: г.п. Целяханы

  • Дата арышту: 1 люты 1949 г.
  • Абвінавачанне: член калабарацыянісцкай арганізацыі "Беларуская народная самапомач"
  • Дата асуджэння: 12 красавiк 1949 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Вайсковы трыбунал войск МУС Пінскай вобласці
  • Артыкул: 63-1 КК БССР
  • Прысуд: 15 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: Асобы лагер №7
  • Дата вызвалення: 17 верасень 1955 г.
  • Падставы вызвалення: Загад Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб амністыі
  • Дата рэабілітацыі: 1 красавiк 1992 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Прэзідыум Брэсцкага абласнога суда
  • Падставы рэабілітацыі: адсутнасць складу злачынства

Рэпрэсаваныя сваякі

Браты/сёстры: Струкоўскі Мікалай Фёдаравіч (1887), Струкоўскі Сяргей Фёдаравіч (1907)

Біяграфія

СТРУКОЎСКІ Іван Фёдаравіч нарадзіўся 18 кастрычніка 1895 у сяле Старажоўцы Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці), у сям’і святара мясцовай Пакроўскай царквы Фёдара Анастасавіча Струкоўскага і яго жонкі Соф’і Пятроўны з Яхневічаў.

Пасля сканчэння царкоўна-прыходскай школы настаўнічаў. У 1914–1919 навучаўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. Меў намер паступіць у Пражскі медыцынскі інстытут, аднак гэтаму перашкодзіла знаёмства і пазнейшая жаніцьба з Таццянай Костка, дачкой святара з сяла Куноса Слуцкага павета.

У 1921 прайшоў пасвячэнне ў псаломшчыкі. Праз сем год рукапакладзены ў сан іерэя і прызначаны настаяцелем Аляксандра-Неўскай царквы ў вёсцы Крывічы Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства Польшчы. Пасля служыў у царкве Нараджэння Багародзіцы мястэчка Лахва Лунінецкага павета Палескага ваяводства, з’яўляўся раённым місіянерам Лунінецкага павета.

У 1932 пераведзены ў прыход Прысвятой Троіцы мястэчка Целяханы Косаўскага павета Палескага ваяводства, дзе на яго была ўскладзена місія працягнуць адбудоўванне храма, спаленага ў 1915 годзе. 4 лістапада 1933 адбылася ўрачыстая закладка храма з удзелам 12-ці святароў на чале з прадстаўніком архіепіскапа Пінскага Аляксандра. Да восені 1934 года храм быў амаль узведзены. Вясной 1935 года, у дзень Вялікай Пятніцы, са святочным хрэсным ходам у будынак былі ўнесены Св. Антымінс, Св. Дары і ўсе царкоўныя рэчы. З гэтага часу ўсе набажэнствы сталі праводзіцца ў новым храме, які дабудоўваўся яшчэ да 1939 года.

Арыштаваны 1 лютага 1949 падчас гасцявання ў брата Мікалая ў вёсцы Ліпнікі пад Драгічыным. Прычынай арышту стала супрацоўніцтва ў 1943 з арганізацыяй Беларуская народная самапомач у справе па зборы харчовай і матэрыяльнай дапамогі для дзяцей са знішчаных немцамі івацэвіцкіх вёсак Бабровічы, Вяда, Красніца і Тупічычы (пасля вайны адрадзіліся толькі Бабровічы). Усё сабранае ім было раздадзена дзецям у колькасці каля 300 чалавек. Айцец Іаан быў асуджаны ваенным трыбуналам горада Пінск да расстрэлу, аднак у сувязі з адменай смяротнай кары прысуд быў заменены 25-цю гадамі папраўча-працоўных лагераў, паражэннем у правах і канфіскацыяй маёмасці.

Пасля вяртання дамоў у 1956, па хадайніцтве прыхаджан і дабраславенні мітрапаліта Мінскага і Беларускага Піцірыма працягнуў служэнне ў Целяханах. Займаўся аднаўленнем царквы, пашкоджанай снадарам у 1944 годзе. У канцы 1959 рамонт царквы быў завершаны, за што настаяцель і прыхаджане атрымалі падзяку ад уладыкі Піцірыма.

Пісаў вершы, прысвечаныя розным падзеям асабістага жыцця.

Жонка (з 24.10.1926) – Таццяна Міхайлаўна Костка (1906 – 1994).

Памёр 15 жніўня 1991.

Успаміны

Успаміны пляменніцы Кацярыны Міхайлаўны Лебедзевай (1935 г.н.) пра падзеі арышту 1 лютага 1949 г.:

«Дзядзька прывёз падарункі, салодкае, накрылі стол. Раптам заходзяць трое нейкіх людзей, здаецца прадстаўнікі ўлады з сельскага савета. Ніна Іванаўна (жонка Мікалая Струкоўскага – В.І.), як добрая гаспадыня запрашае сесці за стол. Потым папрасілі дзядзьку Івана выйсці ў сенцы. Там аб’явілі, што прыехалі арыштоўваць. Пасадзілі на падводу… Павезлі ў Пінск на суд… Чаму ў Ліпніках арыштавалі, дакладна мы не ведалі: ці баяліся жыхароў Целяхан, якія вельмі любілі і паважалі свайго святара, ці, можа, загадана было тэрмінова арыштаваць, таму знайшлі нават у гасцях у брата».

Крыніцы

Іванова, В.С. “Чалавек ад Бога”. Біяграфія протаіерэя Іаана Струкоўскага (па дакументах асабістага архіва і ўспамінах родных і знаёмых) / Вольга Іванова // Праваслаўе. – 2010. – № 16. – С. 136–141; Электронная версія архіва Струкоўскіх.

Vadzim Urubleuski (размовы) 01:10, 6 студзеня 2018 (MSK)