Розніца паміж версіямі "Улашчык Мікалай Мікалаевіч (1906)"

(Біяграфія)
(Біяграфія)
Радок 59: Радок 59:
 
Пры садзеянні акадэміка Л.А. Арбелі 28 лістапада 1942 вызвалены (пастанова пленума Вярхоўнага суда СССР ад 29 ліпеня 1942), займаўся вывучэннем аграрнай гісторыі Беларусі і Літвы ХІХ ст. У 1948 выкладаў у Маскоўскім універсітэце. У 1949 звольнены з працы. Арыштаваны 23 снежня 1950, этапіраваны ў лагер пры пасёлку Суслава ў Сібіры. Вызвалены 25 сакавіка 1955.  
 
Пры садзеянні акадэміка Л.А. Арбелі 28 лістапада 1942 вызвалены (пастанова пленума Вярхоўнага суда СССР ад 29 ліпеня 1942), займаўся вывучэннем аграрнай гісторыі Беларусі і Літвы ХІХ ст. У 1948 выкладаў у Маскоўскім універсітэце. У 1949 звольнены з працы. Арыштаваны 23 снежня 1950, этапіраваны ў лагер пры пасёлку Суслава ў Сібіры. Вызвалены 25 сакавіка 1955.  
  
Вярнуўся ў Маскву, дзе працягнуў працаваць навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН СССР. Праблемы аграрнай гісторыі сукупна разгледжаны ў грунтоўнай манаграфіі “Перадумовы сялянскай рэформы 1861 г. у Літве і Заходняй Беларусі” (Масква, 1965). Яшчэ адным капітальным напрамкам даследаванняў з’яўлялася летапісанне. Вопыт на гэтай ніве назапашваўся ў працэсе працы вучонага ў групе па выданню “Поўнага збору рускіх летапісаў” (ПЗРЛ), пазней узбуйненай у сектар, затым аддзел крыніцазнаўства. Намаганнямі Улашчыка ў асобных тамах былі выдадзены многія малавядомыя і невядомыя беларускія летапісы і хронікі (сярод апошніх упершыню пабачылі свет “Хроніка літоўская і жамойцкая” і “Магілёўская хроніка”). Завяршальнай працай у яго летапісным цыкле лічацца “Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання” (Масква, 1985). Надзвычай грунтоўнымі, у многім взначальнымі для ўсёй творчасці Мікалая Улашчыка сталі яго “Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду” (Масква, 1977). – класічнымі, на думку спецыялістаў, сярод падобных выданняў.
+
Вярнуўся ў Маскву, дзе працягнуў працаваць навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН СССР. Праблемы аграрнай гісторыі сукупна разгледжаны ў грунтоўнай манаграфіі “Перадумовы сялянскай рэформы 1861 г. у Літве і Заходняй Беларусі” (Масква, 1965). Яшчэ адным капітальным напрамкам даследаванняў з’яўлялася летапісанне. Вопыт на гэтай ніве назапашваўся ў працэсе працы вучонага ў групе па выданню “Поўнага збору рускіх летапісаў” (ПЗРЛ), пазней узбуйненай у сектар, затым аддзел крыніцазнаўства. Намаганнямі Улашчыка ў асобных тамах былі выдадзены многія малавядомыя і невядомыя беларускія летапісы і хронікі (сярод апошніх упершыню пабачылі свет “Хроніка літоўская і жамойцкая” і “Магілёўская хроніка”). Завяршальнай працай у яго летапісным цыкле лічацца “Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання” (Масква, 1985). Надзвычай грунтоўнымі, у многім вызначальнымі для ўсёй творчасці Мікалая Улашчыка сталі яго “Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду” (Масква, 1977). – класічнымі, на думку спецыялістаў, сярод падобных выданняў.
 
Асаблівым гімнам роднай старонцы стаў грунтоўны этнаграфічны нарыс “Была такая вёска” (Мінск, 1989) пра розныя грані жыцця беларускай парэформеннай вёскі Віцкаўшчына ў 1880-1920-я гады. Да апошніх сваіх дзён Мікалай Улашчык пісаў аўтабіяграфічную “Хроніку”. Пад гэтай умоўнай назвай аб’яднаны ўспаміны, роздумы над прыкметнымі падзеямі, фактамі, гістарычнымі асобамі.
 
Асаблівым гімнам роднай старонцы стаў грунтоўны этнаграфічны нарыс “Была такая вёска” (Мінск, 1989) пра розныя грані жыцця беларускай парэформеннай вёскі Віцкаўшчына ў 1880-1920-я гады. Да апошніх сваіх дзён Мікалай Улашчык пісаў аўтабіяграфічную “Хроніку”. Пад гэтай умоўнай назвай аб’яднаны ўспаміны, роздумы над прыкметнымі падзеямі, фактамі, гістарычнымі асобамі.
  

Версія ад 00:41, 2 студзеня 2018

Фармуляр зменены карыстальнікам, дадзеныя не пацверджаны дакументальна і патрабуюць праверкі.

Мікалай Улашчык (1940).jpg
  • Дата нараджэння: 14 люты 1906 г.
  • Імя па-руску: Улащик Николай Николаевич
  • Варыянты імя: Мікола Улашчык
  • Месца нараджэння: Мінская губерня, Мінскі павет (Мінская вобл., Дзяржынскі раён), в. Віцкаўшчына
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: краязнавец, публіцыст, навуковец
  • Дата смерці: 14 лiстапад 1986 г.
  • Месца смерці: Масква
  • Месца пахавання: Чыжоўскія могілкі г. Мінска
  • Дзе і кім арыштаваны: у Ленінградзе на вайсковых зборах
  • Дата арышту: 16 чэрвень 1930 г.
  • Абвінавачанне: кіраўніцтва моладзевым цэнтрам арганізацыі “Саюз вызвалення Беларусі”
  • Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АГПУ
  • Прысуд: ППЛ (5 гадоў)
  • Месца адбывання: г. Налінск Вяцкай губерні

  • Дата арышту: лiпень 1932 г.
  • Абвінавачанне: уцёкі з лагеру
  • Дата асуджэння: 10 чэрвень 1933 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АГПУ
  • Прысуд: ППЛ
  • Месца адбывання: Марыінскі лагер строгага рэжыму пасёлка Суслава Кемераўскай вобласці
  • Дата вызвалення: 1935 г.

  • Дзе і кім арыштаваны: у горадзе Златавуст Чалябінскай вобласці
  • Дата арышту: 23 чэрвень 1941 г.
  • Дата асуджэння: 22 лiпень 1942 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада пры НКУС СССР
  • Прысуд: ППЛ (5 гадоў)
  • Месца адбывання: Новасібірская вобласць
  • Дата вызвалення: 28 лiстапад 1942 г.
  • Падставы вызвалення: пастанова пленума Вярхоўнага суда СССР ад 29 ліпеня 1942

  • Дата арышту: снежань 1950 г.
  • Абвінавачанне: антысавецкая нацыяналістычная агітацыя.
  • Дата асуджэння: красавiк 1951 г.
  • Прысуд: ППЛ (8 гадоў)
  • Месца адбывання: Марыінскі лагер строгага рэжыму пасёлка Суслава Кемераўскай вобласці
  • Дата вызвалення: 25 сакавiк 1955 г.

  • Крыніцы дадзеных: Улашчык, М.М. Выбранае / М. Улашчык; Уклад. А. Каўкі і А. Улашчыка. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2001. – 608 с.; Рукапісы не гараць. Пакутлівы лёс знакамітага гісторыка, які прайшоў праз ссылку, але не разлюбіў Беларусь: http://news.21.by/culture/2016/02/14/1163659.html

Біяграфія

Нарадзіўся 1 (14) лютага 1906 года ў вёсцы Віцкаўшчына Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета ў сям’і сялян Мікалая Феліцыянавіча і Соф’і Іосіфаўны Улашчыкаў. Праходзіў навучанне ў Самахвалавіцкай двухкласнай пачатковай школе, Мінскай вышэйшай пачатковай школе, 2-й Мінскай вячэрняй школе для дарослых (былым Мінскім рэальным вучылішчы). У 1924 паступiў на сацыяльна-гiстарычнае аддзяленне педагагiчнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1929. У 1924—30 працаваў у Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы і Кніжнай палаце БССР. Удзельнічаў у нацыянальна-культурным (асабліва краязнаўчым) руху, садзейнічаў заснаванню і выпуску «Летапісу беларускага друку». Пачаў публікавацца з 1924. У 1929 з'явiлася яго першая навуковая публiкацыя пад назвай «Беларускi друк у 1927−1928 гадах».

Пасля ўнiверсiтэта М. Улашчыка прызвалi на вайсковыя зборы ў Ленiнград. Там жа яго арыштавалі 16 чэрвеня 1930 па абвiнавачваннi ў кiраўнiцтве маладзёжным цэнтрам фіктыўнага «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 высланы на 5 гадоў у Налінск Вяцкай вобласці. Арыштаваны зноў у ліпені 1932 і 10 чэрвеня 1933 асуджаны паўторна. Этапіраваны ў Марыінскі лагер Новасібірскай вобласці, потым у пасёлак Суслава Кемераўскай вобласці. Вызвалены вясной 1935 без права вяртання ў Беларусь. Працаваў выкладчыкам гісторыі і геаграфіі ў розных навучальных установах Расіі. З 1939 у Ленінградзе. Арыштаваны 23 чэрвеня 1941, высланы ў Златавуст Чалябінскай вобласці.

Пры садзеянні акадэміка Л.А. Арбелі 28 лістапада 1942 вызвалены (пастанова пленума Вярхоўнага суда СССР ад 29 ліпеня 1942), займаўся вывучэннем аграрнай гісторыі Беларусі і Літвы ХІХ ст. У 1948 выкладаў у Маскоўскім універсітэце. У 1949 звольнены з працы. Арыштаваны 23 снежня 1950, этапіраваны ў лагер пры пасёлку Суслава ў Сібіры. Вызвалены 25 сакавіка 1955.

Вярнуўся ў Маскву, дзе працягнуў працаваць навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН СССР. Праблемы аграрнай гісторыі сукупна разгледжаны ў грунтоўнай манаграфіі “Перадумовы сялянскай рэформы 1861 г. у Літве і Заходняй Беларусі” (Масква, 1965). Яшчэ адным капітальным напрамкам даследаванняў з’яўлялася летапісанне. Вопыт на гэтай ніве назапашваўся ў працэсе працы вучонага ў групе па выданню “Поўнага збору рускіх летапісаў” (ПЗРЛ), пазней узбуйненай у сектар, затым аддзел крыніцазнаўства. Намаганнямі Улашчыка ў асобных тамах былі выдадзены многія малавядомыя і невядомыя беларускія летапісы і хронікі (сярод апошніх упершыню пабачылі свет “Хроніка літоўская і жамойцкая” і “Магілёўская хроніка”). Завяршальнай працай у яго летапісным цыкле лічацца “Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання” (Масква, 1985). Надзвычай грунтоўнымі, у многім вызначальнымі для ўсёй творчасці Мікалая Улашчыка сталі яго “Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду” (Масква, 1977). – класічнымі, на думку спецыялістаў, сярод падобных выданняў. Асаблівым гімнам роднай старонцы стаў грунтоўны этнаграфічны нарыс “Была такая вёска” (Мінск, 1989) пра розныя грані жыцця беларускай парэформеннай вёскі Віцкаўшчына ў 1880-1920-я гады. Да апошніх сваіх дзён Мікалай Улашчык пісаў аўтабіяграфічную “Хроніку”. Пад гэтай умоўнай назвай аб’яднаны ўспаміны, роздумы над прыкметнымі падзеямі, фактамі, гістарычнымі асобамі.

У шлюбе з фізіёлагам Наталляй Маркаўнай Шамарынай (1907-1985) меў сына Аляксандра (1947 г.н.).

Памёр 14 лістапада 1986 года ў Маскве і пахаваны на Міцінскіх могілках. Вясной наступнага года яго перапахавалі ў Мінску на Чыжоўскіх могілках, побач з жонкай. На перавезеным з Падмаскоўя цёмна-шэрым валуне-надмагіллі выбіты радок Купалы: “Мне сняцца сны аб Беларусі…”.

Vadzim Urubleuski (размовы) 00:17, 2 студзеня 2018 (MSK)

{{Шаблон:Рэпрэсаваныя сваякі |бацька=Улашчык Мікалай Феліцянавіч |брат=Улашчык Павел Мікалаевіч |сястра=Улашчык Ніна Мікалаеўна |дзядзька=Улашчык Юллян Феліцыянавіч |дваюрадны брат=Улашчык Яўген Юллянавіч