Розніца паміж версіямі "Улашчык Мікалай Мікалаевіч (1906)"

(Не паказана2 прамежкавыя версіі таго ж удзельніка)
Радок 15: Радок 15:
 
|месца смерці=РСФСР, г. Масква
 
|месца смерці=РСФСР, г. Масква
 
|месца пахавання=Беларусь, г. Мінск, Чыжоўскія могілкі
 
|крыніцы дадзеных=Улашчык, М.М. Выбранае / М. Улашчык; Уклад. А. Каўкі і А. Улашчыка. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2001. – 608 с.; Рукапісы не гараць. Пакутлівы лёс знакамітага гісторыка, які прайшоў праз ссылку, але не разлюбіў Беларусь: http://news.21.by/culture/2016/02/14/1163659.html
+
|крыніцы дадзеных=Улашчык, М.М. Выбранае / М. Улашчык; Уклад. А. Каўкі і А. Улашчыка. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2001. – 608 с.; [http://news.21.by/culture/2016/02/14/1163659.html Рукапісы не гараць. Пакутлівы лёс знакамітага гісторыка, які прайшоў праз ссылку, але не разлюбіў Беларусь]; [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii/index_19842.html Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. II]
 
|дзе і кім арыштаваны 1=РСФСР, г. Ленінград
 
|дата арышту 1=16.06.1930
 
|дата арышту 1=16.06.1930
Радок 52: Радок 52:
 
[[Катэгорыя:Навукоўцы і педагогі]]
 
[[Катэгорыя:Навукоўцы і педагогі]]
 
[[Катэгорыя:Справа "Саюз вызвалення Беларусі"]]
 
[[Катэгорыя:Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі]]
  
{{Шаблон:Рэпрэсаваныя сваякі
 
{{Шаблон:Рэпрэсаваныя сваякі
Радок 67: Радок 68:
  
Пры садзеянні акадэміка Л.А. Арбелі 28 лістапада 1942 вызвалены (пастанова пленума Вярхоўнага суда СССР ад 29 ліпеня 1942), займаўся вывучэннем аграрнай гісторыі Беларусі і Літвы ХІХ ст. У 1948 выкладаў у Маскоўскім універсітэце. У 1949 звольнены з працы. Арыштаваны 23 снежня 1950, этапіраваны ў лагер пры пасёлку Суслава ў Сібіры. Вызвалены 25 сакавіка 1955.  
 
[[File:Азбукін, Кіпель, Улашчык.jpg|400px|thumb|Злева направа: [[Азбукін Мікалай Васільевіч (1894)|Мікалай Азбукін]], [[Кіпель Яўхім Яўсеевіч (1896)|Яўхім Кіпель]], [[Улашчык Мікалай Мікалаевіч (1906)|Мікола Улашчык]]. Налінск, 15.12.1931. Крыніца: https://www.svaboda.org/a/765489.html]]
 
Вярнуўся ў Маскву, дзе працягнуў працаваць навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН СССР. Праблемы аграрнай гісторыі сукупна разгледжаны ў грунтоўнай манаграфіі “Перадумовы сялянскай рэформы 1861 г. у Літве і Заходняй Беларусі” (Масква, 1965). Яшчэ адным капітальным напрамкам даследаванняў з’яўлялася летапісанне. Вопыт на гэтай ніве назапашваўся ў працэсе працы вучонага ў групе па выданню “Поўнага збору рускіх летапісаў” (ПЗРЛ), пазней узбуйненай у сектар, затым аддзел крыніцазнаўства. Намаганнямі Улашчыка ў асобных тамах былі выдадзены многія малавядомыя і невядомыя беларускія летапісы і хронікі (сярод апошніх упершыню пабачылі свет “Хроніка літоўская і жамойцкая” і “Магілёўская хроніка”). Завяршальнай працай у яго летапісным цыкле лічацца “Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання” (Масква, 1985). Надзвычай грунтоўнымі, у многім вызначальнымі для ўсёй творчасці Мікалая Улашчыка сталі яго “Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду” (Масква, 1977). Асаблівым гімнам роднай старонцы стаў грунтоўны этнаграфічны нарыс “Была такая вёска” (Мінск, 1989) пра розныя грані жыцця беларускай парэформеннай вёскі Віцкаўшчына ў 1880-1920-я гады. Да апошніх сваіх дзён Мікалай Улашчык пісаў аўтабіяграфічную “Хроніку”. Пад гэтай умоўнай назвай аб’яднаны ўспаміны, роздумы над прыкметнымі падзеямі, фактамі, гістарычнымі асобамі.
 
Актуальная версія на 01:37, 9 жніўня 2018

Крыніца: tut.by
  • Дата нараджэння: 14 люты 1906 г.
  • Імя па-руску: Улащик Николай Николаевич
  • Варыянты імя: Мікола Улашчык
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Мінскі павет (Мінская вобл., Дзяржынскі раён), в. Віцкаўшчына
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: краязнавец, публіцыст, навуковец
  • Дата смерці: 14 лiстапад 1986 г.
  • Месца смерці: РСФСР, г. Масква
  • Месца пахавання: Беларусь, г. Мінск, Чыжоўскія могілкі
  • Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, г. Ленінград
  • Дата арышту: 16 чэрвень 1930 г.
  • Абвінавачанне: кіраўніцтва моладзевым цэнтрам арганізацыі “Саюз вызвалення Беларусі”
  • Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АГПУ
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: Вяцкая губ., г. Налінск

  • Дата арышту: лiпень 1932 г.
  • Абвінавачанне: уцёкі з лагеру
  • Дата асуджэння: 10 чэрвень 1933 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АГПУ
  • Прысуд: ППЛ
  • Месца адбывання: Марыінскі лагер строгага рэжыму; РСФСР, Кемераўская вобл., п. Суслава
  • Дата вызвалення: 1935 г.

  • Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, г. Ленінград
  • Дата арышту: 23 чэрвень 1941 г.
  • Дата асуджэння: 22 лiпень 1942 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада пры НКУС СССР
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: РСФСР, Чалябінская вобл., г. Златавуст
  • Дата вызвалення: 28 лiстапад 1942 г.
  • Падставы вызвалення: пастанова пленума Вярхоўнага суда СССР ад 29 ліпеня 1942

  • Дата арышту: снежань 1950 г.
  • Абвінавачанне: антысавецкая нацыяналістычная агітацыя
  • Дата асуджэння: красавiк 1951 г.
  • Прысуд: 8 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: Кемераўская вобл., п. Суслава
  • Дата вызвалення: 25 сакавiк 1955 г.

Рэпрэсаваныя сваякі

Бацька: Улашчык Мікалай Феліцыянавіч (1861)
Дзядзькі/цёткі: Улашчык Юльян Феліцыянавіч (1860)
Брат: Улашчык Павал Мікалаевіч (1895)
Сястра: Улашчык Ніна Мікалаеўна (1901)
Стрыечныя браты/сёстры: Улашчык Яўген Юльянавіч (1904)

Біяграфія

Крыніца: tut.by

Нарадзіўся 1 (14) лютага 1906 года ў вёсцы Віцкаўшчына Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета ў сям’і сялян Мікалая Феліцыянавіча і Соф’і Іосіфаўны Улашчыкаў. Праходзіў навучанне ў Самахвалавіцкай двухкласнай пачатковай школе, Мінскай вышэйшай пачатковай школе, 2-й Мінскай вячэрняй школе для дарослых (былым Мінскім рэальным вучылішчы). У 1924 паступiў на сацыяльна-гiстарычнае аддзяленне педагагiчнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1929. У 1924—30 працаваў у Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы і Кніжнай палаце БССР. Удзельнічаў у нацыянальна-культурным (асабліва краязнаўчым) руху, садзейнічаў заснаванню і выпуску «Летапісу беларускага друку». Пачаў публікавацца з 1924. У 1929 з'явiлася яго першая навуковая публiкацыя пад назвай «Беларускi друк у 1927−1928 гадах».

Пасля ўнiверсiтэта М. Улашчыка прызвалi на вайсковыя зборы ў Ленiнград. Там жа яго арыштавалі 16 чэрвеня 1930 па абвiнавачваннi ў кiраўнiцтве маладзёжным цэнтрам фіктыўнага «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 высланы на 5 гадоў у Налінск Вяцкай вобласці. Арыштаваны зноў у ліпені 1932 і 10 чэрвеня 1933 асуджаны паўторна. Этапіраваны ў Марыінскі лагер Новасібірскай вобласці, потым у пасёлак Суслава Кемераўскай вобласці. Вызвалены вясной 1935 без права вяртання ў Беларусь. Працаваў выкладчыкам гісторыі і геаграфіі ў розных навучальных установах Расіі. З 1939 у Ленінградзе. Арыштаваны 23 чэрвеня 1941, высланы ў Златавуст Чалябінскай вобласці.

Пры садзеянні акадэміка Л.А. Арбелі 28 лістапада 1942 вызвалены (пастанова пленума Вярхоўнага суда СССР ад 29 ліпеня 1942), займаўся вывучэннем аграрнай гісторыі Беларусі і Літвы ХІХ ст. У 1948 выкладаў у Маскоўскім універсітэце. У 1949 звольнены з працы. Арыштаваны 23 снежня 1950, этапіраваны ў лагер пры пасёлку Суслава ў Сібіры. Вызвалены 25 сакавіка 1955.

Вярнуўся ў Маскву, дзе працягнуў працаваць навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН СССР. Праблемы аграрнай гісторыі сукупна разгледжаны ў грунтоўнай манаграфіі “Перадумовы сялянскай рэформы 1861 г. у Літве і Заходняй Беларусі” (Масква, 1965). Яшчэ адным капітальным напрамкам даследаванняў з’яўлялася летапісанне. Вопыт на гэтай ніве назапашваўся ў працэсе працы вучонага ў групе па выданню “Поўнага збору рускіх летапісаў” (ПЗРЛ), пазней узбуйненай у сектар, затым аддзел крыніцазнаўства. Намаганнямі Улашчыка ў асобных тамах былі выдадзены многія малавядомыя і невядомыя беларускія летапісы і хронікі (сярод апошніх упершыню пабачылі свет “Хроніка літоўская і жамойцкая” і “Магілёўская хроніка”). Завяршальнай працай у яго летапісным цыкле лічацца “Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання” (Масква, 1985). Надзвычай грунтоўнымі, у многім вызначальнымі для ўсёй творчасці Мікалая Улашчыка сталі яго “Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду” (Масква, 1977). Асаблівым гімнам роднай старонцы стаў грунтоўны этнаграфічны нарыс “Была такая вёска” (Мінск, 1989) пра розныя грані жыцця беларускай парэформеннай вёскі Віцкаўшчына ў 1880-1920-я гады. Да апошніх сваіх дзён Мікалай Улашчык пісаў аўтабіяграфічную “Хроніку”. Пад гэтай умоўнай назвай аб’яднаны ўспаміны, роздумы над прыкметнымі падзеямі, фактамі, гістарычнымі асобамі.

У шлюбе з фізіёлагам Наталляй Маркаўнай Шамарынай (1907-1985) меў сына Аляксандра (1947 г.н.).

Памёр 14 лістапада 1986 года ў Маскве і пахаваны на Міцінскіх могілках. Вясной наступнага года яго перапахавалі ў Мінску на Чыжоўскіх могілках, побач з жонкай. На перавезеным з Падмаскоўя цёмна-шэрым валуне-надмагіллі выбіты радок Купалы: “Мне сняцца сны аб Беларусі…”.

Vadzim Urubleuski (размовы) 00:17, 2 студзеня 2018 (MSK)