Розніца паміж версіямі "Урублеўскі Іван Францавіч (1900)"

Радок 1: Радок 1:
 
{{Шаблон:Фармуляр
 
{{Шаблон:Фармуляр
 
|фотаздымак=Urubleuski Ivan.jpg
 
|фотаздымак=Urubleuski Ivan.jpg
 +
|подпіс да фатаграфіі=Урублеўскі Іван, 15.12.1933
 
|імя па-руску=Врублевский Иван Францевич
 
|імя па-руску=Врублевский Иван Францевич
 
|дата нараджэння=23.06.1900
 
|дата нараджэння=23.06.1900

Версія ад 15:19, 16 верасня 2017

Урублеўскі Іван, 15.12.1933
  • Дата нараджэння: 23 чэрвень 1900 г.
  • Імя па-руску: Врублевский Иван Францевич
  • Месца нараджэння: Ковенская губерня, Новааляксандраўскі павет, Антузаўская воласць, чыг.ст. Ялоўка (Латвія, Ілукстскі край, Эглайнская воласць, н.п. Эглайне)
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: літовец
  • Грамадзянства: СССР
  • Сацыяльнае паходжанне: з рабочых
  • Адукацыя: пачатковая
  • Прафесія / месца працы: чыгуначнік
  • Месца пражывання: Віцебск
  • Партыйнасць: партыйны
  • Дата расстрэлу: 10 студзень 1938 г.
  • Месца смерці: ў Віцебскай турме
  • Дата арышту: 19 кастрычнiк 1935 г.
  • Абвінавачанне: зрыў эвакуацыі чыгуначнай маёмасці на станцыі Козырава пры наступленні на Мінск палякаў у 1920 годзе
  • Дата асуджэння: 1935 г.
  • Прысуд: спецпасяленне
  • Дата вызвалення: 25 верасень 1936 г.

  • Дата арышту: 1 лiстапад 1937 г.
  • Абвінавачанне: сябар "Польскай арганізацыі вайсковай"
  • Дата асуджэння: 17 лiстапад 1937 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Камісія НКУС СССР і Пракурор СССР
  • Артыкул: 64, 70, 71, 71, 76
  • Прысуд: ВМП (10.01.1938)
  • Дата рэабілітацыі: 19 верасень 1957 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Савета БССР

Біяграфія

Урублеўскія Яўген і Раман, пачатак 1930-х

УРУБЛЕЎСКІ Іван Францавіч нарадзіўся 23 чэрвеня 1900 на чыгуначнай станцыі Ялоўка Антузаўскай воласці Новааляксандраўскага павета Ковенскай губергі (цяпер н.п. Эглайне Эглайнскай воласці Ілукстскага края Латвіі) у сям’і чыгуначнага рабочага і краўца Францішка Валянцінавіча Урублеўскага і яго жонкі Тэафіліі Вікенцьеўны (у дзявоцтве Пракас). Дзед па ліні бацькі быў разам з усім родам зацверджаны ў патомным дваранстве Расійскай імперыі (18.07.1850).

Скончыў “5 груп двухкласнага чыгуначнага вучылішча”.

У 1915 разам з сям’ёй эвакуяваўся на станцыю Жлобін па прычыне нямецкага наступлення. Праз год пачаў працоўную дзейнасць на чыгунцы. У 1917 сям’я атрымала кватэру і працу на чыгуначным раз’ездзе № 15 (сучасная чыгуначная станцыя Калядзічы Мінскага р-на Мінскай вобл.).

У жніўні 1920 падаў заяву на прыём у шэрагі РКП у ячэйку “Слаўны шлях” на станцыі Мінск. На сходзе працоўных зацверджаны прафупаўнаважаным па размеркаванні харчовых прадуктаў паміж рабочымі мануфактуры. У кастрычніку таго ж года падчас эвакуацыі членаў ячэйкі РКП з Мінска па прычыне імклівага наступлення палякаў пераехаў да бацькоў на раз’езд № 15. У пачатку 1921 падаў заяву на выключэнне з шэрагаў РКП з-за рознагалоссяў з камісарам Струкоўскім, які падарваў давер Урублеўскага да пасады камісара. У наступным годзе паступіў у вячэрнюю рабочую школу станцыі Мінск.

У 1925–1929 – брыгадзір чыгуначнага шляху. 25-гадовым прыняты ў кандыдаты КПБ(б) той жа ячэйкі “Слаўны шлях” на станцыі Мінск-Пасажырская. Праз тры гады пераведзены ў сапраўдныя члены ячэйкі праз Ляхаўскі раённы камітэт г. Мінска. У 1928 скончыў вячэрнюю саўпартшколу.

У 1929 працаваў дарожным майстрам станцыі Прыяміна (сучасны Барысаўскі р-нн Мінскай вобл.). Праз год прызначаны сакратаром ячэйкі КПБ(б) станцыі Копысь і членам Копыскага райкама. У 1931–1933 – памочнік начальніка дыстанцыі чыгуначнага шляху ў Віцебску. У 1934 начальнік пуцявой калонны на адным з адказных участкаў шляху Віцебск – Ворша. У 1935 – член парткама станцыі Віцебск. Герой першай пяцігодкі (1928–1932).

Выключаны з шэрагу членаў партыі на закрытым сходзе партыйнай ячэйкі 13 кастрычніка 1935 па прычыне даносу за зрыў эвакуацыі чыгуначнай маёмасці станцыі Козырава пры наступленні палякаў на Мінск у кастрычніку 1920. Знаходзіўся пад арыштам каля года (19.10.1935 – 25.09.1936), у гэты час працаваў чорнарабочым на станцыях Дземяхі, Прыяміна, Рэчыца. Пасля вызвалення працаваў дарожным майстрам на ільнопрадзільнай фабрыцы імя Лазара Кагановіча ў Віцебску. Неаднаразова падаваў заявы на ўзнаўленне ў шэрагах партыі.

1 лістапада 1937 арыштаваны ў Віцебску (дакладны адрас невядомы). Камісіяй НКУС і Пракуратуры СССР 17 лістапада 1937 Іван Францавіч Урублеўскі прысуджаны паводле арт. 64, 70–71, 76 да вышэйшай меры пакарання. У прысудзе называўся сябрам “Польскай арганізацыі вайсковай”. Растраляны ў Віцебскай турме 10 студзеня 1938. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Савета БССР 19 верасня 1957.

Жонка – Урублеўская (у дзявоцтве Ансілеўская) Сафія Казіміраўна (1910–1972), дзеці: Уладзімір (1928–1998), Іван (1929–1947), Аляксандр (1934–2015). Пасля арышту мужа пражывала ў вёсцы Цівалі Мінскага р-на (цяпер у межах Мінска).

Vadzim Urubleuski (размовы) 13:48, 16 верасня 2017 (MSK)