Урублеўскі Іван Францавіч (1900)

Урублеўскі Іван, 15.12.1933
  • Дата нараджэння: 23 чэрвень 1900 г.
  • Імя па-руску: Врублевский Иван Францевич
  • Месца нараджэння: Ковенская губерня, Новааляксандраўскі павет, Антузаўская воласць, чыг.ст. Ялоўка (Латвія, Ілукстскі край, Эглайнская воласць, н.п. Эглайне)
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: літовец
  • Грамадзянства: СССР
  • Сацыяльнае паходжанне: з рабочых
  • Адукацыя: пачатковая
  • Прафесія / месца працы: чыгуначнік
  • Месца пражывання: Віцебск
  • Партыйнасць: партыйны
  • Дата расстрэлу: 10 студзень 1938 г.
  • Месца смерці: ў Віцебскай турме
  • Дата арышту: 19 кастрычнiк 1935 г.
  • Абвінавачанне: зрыў эвакуацыі чыгуначнай маёмасці на станцыі Козырава пры наступленні на Мінск палякаў у 1920 годзе
  • Дата асуджэння: 1935 г.
  • Прысуд: спецпасяленне
  • Дата вызвалення: 25 верасень 1936 г.

  • Дата арышту: 1 лiстапад 1937 г.
  • Абвінавачанне: сябар "Польскай арганізацыі вайсковай"
  • Дата асуджэння: 17 лiстапад 1937 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Камісія НКУС СССР і Пракурор СССР
  • Артыкул: 64, 70, 71, 71, 76
  • Прысуд: ВМП (10.01.1938)
  • Дата рэабілітацыі: 19 верасень 1957 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Савета БССР

Біяграфія

УРУБЛЕЎСКІ Іван Францавіч нарадзіўся 23 чэрвеня 1900 на чыгуначнай станцыі Ялоўка Антузаўскай воласці Новааляксандраўскага павета Ковенскай губергі (цяпер н.п. Эглайне Эглайнскай воласці Ілукстскага края Латвіі) у сям’і чыгуначнага рабочага і краўца Францішка Валянцінавіча Урублеўскага і яго жонкі Тэафіліі Вікенцьеўны (у дзявоцтве Пракас). Дзед па ліні бацькі быў разам з усім родам зацверджаны ў патомным дваранстве Расійскай імперыі (18.07.1850).

Скончыў “5 груп двухкласнага чыгуначнага вучылішча”.

У 1915 разам з сям’ёй эвакуяваўся на станцыю Жлобін па прычыне нямецкага наступлення. Праз год пачаў працоўную дзейнасць на чыгунцы. У 1917 сям’я атрымала кватэру і працу на чыгуначным раз’ездзе № 15 (сучасная чыгуначная станцыя Калядзічы Мінскага р-на Мінскай вобл.).

У жніўні 1920 падаў заяву на прыём у шэрагі РКП у ячэйку “Слаўны шлях” на станцыі Мінск. На сходзе працоўных зацверджаны прафупаўнаважаным па размеркаванні харчовых прадуктаў паміж рабочымі мануфактуры. У кастрычніку таго ж года падчас эвакуацыі членаў ячэйкі РКП з Мінска па прычыне імклівага наступлення палякаў пераехаў да бацькоў на раз’езд № 15. У пачатку 1921 падаў заяву на выключэнне з шэрагаў РКП з-за рознагалоссяў з камісарам Струкоўскім, які падарваў давер Урублеўскага да пасады камісара. У наступным годзе паступіў у вячэрнюю рабочую школу станцыі Мінск.

У 1925–1929 – брыгадзір чыгуначнага шляху. 25-гадовым прыняты ў кандыдаты КПБ(б) той жа ячэйкі “Слаўны шлях” на станцыі Мінск-Пасажырская. Праз тры гады пераведзены ў сапраўдныя члены ячэйкі праз Ляхаўскі раённы камітэт г. Мінска. У 1928 скончыў вячэрнюю саўпартшколу.

У 1929 працаваў дарожным майстрам станцыі Прыяміна (сучасны Барысаўскі р-н Мінскай вобл.). Праз год прызначаны сакратаром ячэйкі КПБ(б) станцыі Копысь і членам Копыскага райкама. У 1931–1933 – памочнік начальніка дыстанцыі чыгуначнага шляху ў Віцебску. У 1934 начальнік пуцявой калонны на адным з адказных участкаў шляху Віцебск – Ворша. У 1935 – член парткама станцыі Віцебск. Герой першай пяцігодкі (1928–1932).

Выключаны з шэрагу членаў партыі на закрытым сходзе партыйнай ячэйкі 13 кастрычніка 1935 па прычыне даносу за зрыў эвакуацыі чыгуначнай маёмасці станцыі Козырава пры наступленні палякаў на Мінск у кастрычніку 1920. Знаходзіўся пад арыштам каля года (19.10.1935 – 25.09.1936), у гэты час працаваў чорнарабочым на станцыях Дземяхі, Прыяміна, Рэчыца. Пасля вызвалення працаваў дарожным майстрам на ільнопрадзільнай фабрыцы імя Лазара Кагановіча ў Віцебску. Неаднаразова падаваў заявы на ўзнаўленне ў шэрагах партыі.

1 лістапада 1937 арыштаваны ў Віцебску (дакладны адрас невядомы). Камісіяй НКУС і Пракуратуры СССР 17 лістапада 1937 Іван Францавіч Урублеўскі прысуджаны паводле арт. 64, 70–71, 76 да вышэйшай меры пакарання. У прысудзе называўся сябрам “Польскай арганізацыі вайсковай”. Растраляны ў Віцебскай турме 10 студзеня 1938. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Савета БССР 19 верасня 1957.

Жонка – Урублеўская (у дзявоцтве Ансілеўская) Сафія Казіміраўна (1910–1972), дзеці: Уладзімір (1928–1998), Іван (1929–1947), Аляксандр (1934–2015). Пасля арышту мужа пражывала ў вёсцы Цівалі Мінскага р-на (цяпер у межах Мінска).

{{Шаблон:Рэпрэсаваныя сваякі |брат=Урублеўскі Альбін Францавіч (1896-1938)

Vadzim Urubleuski (размовы) 13:48, 16 верасня 2017 (MSK)