Розніца паміж версіямі "Хадыка Уладзімір Марцінавіч (1904)"

(Біяграфія)
 
(Не паказана2 прамежкавыя версіі таго ж удзельніка)
Радок 3: Радок 3:
 
|дата нараджэння=03.01.1905
 
|дата нараджэння=03.01.1905
 
|ст дата нараджэння=21.12.1904
 
|ст дата нараджэння=21.12.1904
|месца нараджэння=(Мінская вобл., Пухавіцкі раён), в. Дудзічы
+
|месца нараджэння=Мінская губ., Ігуменскі павет (Мінская вобл., Пухавіцкі раён), в. Цітва
 
|пол=мужчына
 
|пол=мужчына
 
|нацыянальнасць=беларус
 
|нацыянальнасць=беларус
Радок 31: Радок 31:
  
 
==Біяграфія==
 
==Біяграфія==
 
ХАДЫКА Ўладзімер Мацеевіч, 21.12.1904 у в. Дудзічы Пухавіцкага р-ну БССР, беларус, зь сялян, сярэд. адук., літ. работнік. Жыў: Менск, вул. Даўгабродзкая 25, кв. 4. Арыштаваны 36.11.27. Асуджаны 37.10.05 судовым ворганам як член к/p нац-фаш. арг-цыі, за а/с дзейнасьць паводле арт. 72, 76 КК БССР на 10 гадоў ППЛ. 54.12.29 Прэзідыюм Вяpх. суда БССР. КГБ РБ 9935-с
 
 
 
Уладзімір Марцінавіч Хадыка - беларускі паэт, перакладчык.
 
Уладзімір Марцінавіч Хадыка - беларускі паэт, перакладчык.
  

Актуальная версія на 14:55, 3 студзеня 2018

Уладзімір Хадыка.jpg
  • Дата нараджэння: 3 студзень 1905 г.
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Ігуменскі павет (Мінская вобл., Пухавіцкі раён), в. Цітва
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: сярэдняя
  • Прафесія / месца працы: Літаратурны работнік
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Даўгабродская, д. 25, кв. 4
  • Дата смерці: 12 травень 1940 г.
  • Месца смерці: Улан-Удэ

  • Дата арышту: 27 лiстапад 1936 г.
  • Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай нацыяналістычна-фашысцкай арганізацыі, антысавецкая дзейнасць
  • Дата асуджэння: 5 кастрычнiк 1937 г.
  • Артыкул: 72; 76 КК БССР
  • Прысуд: 10 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: Іванаўскі ППЛ; Марыінскі ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 29 снежань 1954 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Прэзідыум Вярхоўнага суда БССР

Біяграфія

Уладзімір Марцінавіч Хадыка - беларускі паэт, перакладчык.

Нарадзіўся 21.12.1904 (3.1.1905) у в. Цітва Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. у шматдзетнай сям’і ўрадніка Марціна Хадыкі. Скончыў на выдатна Дудзіцкую пачатковую школу (на радзіме бацькі); у 1923 — агульнаадукацыйныя курсы ў Мінску.

Першыя вершы ў перыядычным друку апублікаваў у 1926; тады ж выйшаў і першы зборнік паэзіі «Суніцы». Член літаб’яднання «Маладняк»; удзельнік 1-га Усебеларускага з’езда «Маладняка» (1925). У 1926—27 служыў у Чырвонай Арміі ў Навазыбкаве (Браншчына). Нейкі час быў сакратаром Дудзіцкага сельсавета. Працаваў настаўнікам пачатковых класаў у в. Асака Дудзіцкага сельсавета. У 1928 спрабаваў паступіць у БДУ, але не быў дапушчаны да экзаменаў, бо не меў поўнай сярэдняй адукацыі. З 1929 працаваў сакратаром час. «Полымя». У 1930-я г. жыў з літаратурнай працы. Друкаваўся ў «Маладняку», «Звяздзе», «Савецкай Беларусі», іншых выданнях. Член СП Беларусі з 1934. Пераклаў на бел. мову раман К.Гарбунова «Ледалом», кнігу выбр. тв. У.Бахмецьева «Людзі і рэчы», драматычныя творы М.Горкага, раман М.Шолахава «Ціхі Дон» і інш. У 1935 апублікаваў зборнік вершаў «Радасны будзень». Ужо ў канцы 1920-х г. стаў абвінавачвацца крытыкай у страце сацыяльнай пільнасці і ў буржуазным нацыяналізме. Падрыхтаваны ў 1932 да выдання ў Маскве зборнік вершаў на рускай мове не выйшаў з-за адмоўнага водгука Г.Шэнгелі.

Арыштаваны 26.11.1936. У 1937 асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Накіраваны ў лагер Нова-Іванаўка Кемераўскай вобл. Працягваў пісаць у зняволенні, запісваючы вершы на паперы для курэння і потым зашываючы рукапісы ў каўнер кажуха. Быў пераведзены на каменаломні ў Новасібірскай вобл. Паводле ўспамінаў сведкаў, расціснуты каменнай глыбай у вапняковым кар’еры.