Хурсік Сымон Аляксеевіч (1902)

  • Дата нараджэння: 13 люты 1902 г.
  • Імя па-руску: Хурсик Семен Алексеевич
  • Варыянты імя: Хурсік Сямён Аляксеевіч
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Ігуменскі павет (Мінская вобл., Пухавіцкі раён), в. Снусцік
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: сакратар часопіса "Маладняк"
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск
  • Дата смерці: 31 сакавiк 1972 г.
  • Месца смерці: г. Караганда
  • Дзе і кім арыштаваны: ДПУ БССР
  • Дата арышту: 18 лiпень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Шкодніцтва, антысавецкая агітацыя
  • Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
  • Артыкул: 58-4; 58-7; 58-10; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: 5 гадоў высылкі
  • Месца адбывання: Іашкар-Ала
  • Дата рэабілітацыі: 13 кастрычнiк 1958 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР

  • Дата арышту: 21 чэрвень 1947 г.
  • Прысуд: высылка
  • Месца адбывання: Какчэтаўская вобл., пас. Айдабул

Біяграфія

псеўданім: С. Багун; 31.1(13.2).1902, в. Снусцік Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 31.3.1972, Караганда], празаік, перакладчык. У 1925 скончыў у Мінску Белпедтэхнікум. Настаўнічаў у мяст. Валынцы на Полаччыне і ў Полацку; працаваў у рэдакцыі газ. «Чырвоная Полаччына». У 1930 атрымаў дыплом літаратурна-лінгвістычнага аддзялення педагагічнага ф-та БДУ.

Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; прыгавораны 10.4.1931 да 5 гадоў высылкі ў Йашкар-Алу. Працаваў настаўнікам у Марыйскай і Чувашскай АССР, у Казахстане.

Ваяваў у гады вайны на 4-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах; быў двойчы кантужаны. Пасля вайны вярнуўся да настаўніцкай працы.

Зноў арыштаваны 21.6.1947; высланы ў пас. Айдабул Какчэтаўскай вобл. Рэабілітаваны 13.10.1958. З 1964 жыў у Карагандзе. Да творчай працы не вярнуўся.