Цепляк Ян Фелікс (1857)

  • Дата нараджэння: 17 жнiвень 1857 г.
  • Імя па-руску: Цепляк Ян Янцентович
  • Варыянты імя: Цепляк Ян Янцэнтавіч; Цепляк Ян Гіяцынтавіч
  • Месца нараджэння: Келецкая губ., Бендзінскі павет (Польшча), мяст. Дамброва Гурніча
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: паляк
  • Сацыяльнае паходжанне: пралетарскае
  • Адукацыя: вышэйшая духоўная
  • Прафесія / месца працы: Генеральны вікарый, архіепіскап
  • Месца пражывання: РСФСР, г. Ленінград
  • Дата смерці: 17 люты 1926 г.
  • Месца смерці: ЗША, Нью-Джэрсі, Пасаіс
  • Дата арышту: 1920 г.

  • Дата арышту: снежань 1922 г.

  • Дата арышту: 10 сакавiк 1923 г.
  • Дата асуджэння: 26 сакавiк 1923 г.
  • Прысуд: ВМП (заменена на 10 гадоў пазбаўлення волі)
  • Месца адбывання: РСФСР, г. Масква, Бутырская турма
  • Дата вызвалення: 9 красавiк 1924 г.

Біяграфія

Ян Це́пляк — рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч Беларусі.

Скончыў Келецкую духоўную семінарыю (1878), Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію (1882, выкладаў у ёй да 1908). У 1881 пасвячоны ў ксяндзы. У 1900 рэдагаваў Пецярбургскі рымска-каталіцкі калядцар. Доктар тэалогіі (1901). 3 1908 тытулярны біскуп і суфраган магілёўскі. Член, у 1909-10 старшыня Рымска-Каталіцкай духоўнай калегіі ў Пецярбургу. Упершыню ажыццявіў візітацыю ў Сібір, на Сахалін (1908) і іншыя рэгіёны Расіі. Візітацыя Мінскай дыяцэзіі прыпынена царскімі ўладамі ў 1910, а сам Я.Цепляк пазбаўлены выканаўчых функцый у Духоўнай калегіі. У 1914-17 як генеральны вікарый кіраваў Магілёўскай архідыяцэзіяй, адначасова апостальскі адміністратар Мінскай дыяцэзіі. Спрыяў узнікненню ў Пецярбургу «Таварыства хрысціянскіх рабочых». Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 склаў мемарыял аб свабодзе касцёла, ствараў новыя парафіі. 3 29.4.1919 тытулярны архібіскуп. Пасля арышту ў 1919 магілёўскага мітрапаліта Э. Ропа зноў кіраваў Магілёўскай архідыяцэзіяй.

За абарону правоў касцёла праследаваўся савецкімі ўладамі, быў арыштаваны і зняволены ў 1920 і 1922. На працэсе 21-25.3.1923 засуджаны да смяротнага пакарання, якое заменена на 10 гадоў зняволення. У 1924 дэпартаваны ў Латвію, адкуль выехаў у Польшчу, потым у Рым. Па даручэнні папы Пія XI ў кастрычніку 1925 выехаў у ЗША для візітацыі польскіх парафій. Там атрымаў паведамленне аб прызначэнні на віленскую мітраполію, але напярэдадні ўрачыстага прыняцця кафедры памёр. Пахаваны ў кафедральным касцёле Св. Станіслава ў Вільні.