Шалепін Мікалай Дзмітрыевіч (1874)

  • Дата нараджэння: 1874 г.
  • Імя па-руску: Шелепин Николай Дмитриевич
  • Варыянты імя: Шэлепін Мікалай Дзмітрыевіч
  • Месца нараджэння: Полацкі павет (Віцебская вобл., Шумілінскі раён), г.п. Обаль
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: духавенства
  • Адукацыя: сярэдняя
  • Прафесія / месца працы: настаяцель Увазнясенскай царквы в. Хвошна
  • Дата расстрэлу: 4 лiстапад 1937 г.
  • Месца смерці: РСФСР, Пермская вобл.
  • Дата арышту: 1924 г.
  • Прысуд: 2 гады высылкі
  • Месца адбывання: Магілёўская губерня, в. Шупені

  • Дзе і кім арыштаваны: в. Хвошна
  • Дата арышту: 18 чэрвень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Антысавецкая агітацыя
  • Дата асуджэння: 12 жнiвень 1930 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка пры ПП АДПУ па Беларускай вайсковай акрузе
  • Артыкул: 76 КК БССР
  • Прысуд: 3 гады канцлагера
  • Месца адбывання: РСФСР, Пермская вобл., Верхне-Камская акруга, Вішэрскі ППЛ; Майкорскі ППЛ
  • Дата вызвалення: 1933 г.
  • Дата рэабілітацыі: 27 лiстапад 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура Віцебскай вобл.

  • Дата арышту: 6 жнiвень 1937 г.
  • Дата асуджэння: 13 кастрычнiк 1937 г.
  • Прысуд: ВМП

Біяграфія

Шалепін Мікалай Дзмітрыевіч - іерэй, нарадзіўся ў 1874 г. у сям'і святара Дзмітрыя Шалепіна у мяст. Обаль Полацкага павета.

У 1889 г. скончыў Віцебскае духоўнае вучылішча, у 1895 - Віцебскую духоўную семінарыю. Да верасня 1898 настаўнічаў царкоўна-прыходскай школе пры Маркавым манастыры г. Віцебска.

15.09.1898-6.07.1902 - настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в.Замошша Дзісненскага п-та (цяпер Браслаўскі р-н). 6.07.1902-1907- настаяцель Троіцкай царквы м.Лявонпаль. 1907-1917- настаяцель Мікалаеўскай царквы м.Алькенікі Трокскага п-та. 1917-1923 - настаяцель Троіцкай царквы в.Бабовыя Лукі Веліжскага п-та. 1923-1924 - настаяцель Успенскай царквы м.Бабінічы Аршанскага п-та.

У 1924 г. арыштаваны і асуджаны да 2-х гадоў высылкі з Віцебскай г-ні, адбываў у в.Шупені Магілёўскай г-ні.

1924-1926 - настаяцель Успенскай царквы в.Шупені Аршанскага п-та. 1927-1930 - настаяцель Успенскай царквы в.Віраўлі Гарадоцкага п-та. 1930 -18.06.1930 - настаяцель Увазьнясенскай царквы в.Хвошна Гарадоцкага п-та.

18.06.1930 паўтрона арыштаваны. 12.08.1930 тройкай пры ПП АДПУ па Беларускай ваеннай акрузе вынесены прысуд - 3 гады ППЛ па арт.76 УК БССР(антысавецкая агітацыя). Адбываў пакаранне ў Пермскай вобласці, Верхне-Камская акруга - Вішэрскі ВПЛ, потым Майкорскі ВПЛ.

Пасля вызвалення ў 1933 годзе застаўся ў Пермскай вобласці, быў настаяцелем царквы с.Пешнігорт Кудымкарскага р-на (Комі-Пермяцкая АА), благачынны, святар-ціханавец.

6.08.1937 - арыштаваны, а 13.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. 4.11.1937 айца Мікалая расстралялі ў Пермскай вобласці.

27.11.1989 - рэабілітаваны Пракуратурай Віцебскай вобласці.