Розніца паміж версіямі "Шашалевіч Андрэй Антонавіч (1893)"

Радок 8: Радок 8:
 
|сацыяльнае паходжанне=служачыя
 
|сацыяльнае паходжанне=служачыя
 
|адукацыя=няск. вышэйшая
 
|адукацыя=няск. вышэйшая
|месца пражывання=БССР, г. Мінск, Стаўпецкі зав. 6, кв. 1
+
|месца пражывання=БССР, г. Мінск, Стаўбцоўскі зав., д. 6, кв. 1
 
|архіўная справа=КДБ БССР 10194-с
 
|архіўная справа=КДБ БССР 10194-с
 
|крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]
 
|крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]

Версія ад 11:23, 8 жніўня 2017

Szaszalewicz Andrei.jpg
  • Дата нараджэння: 1893 г.
  • Варыянты імя: Андрэй Мрый
  • Месца нараджэння: (Магілёўская вобл., чэрыкаўскі раён), в. Далгова
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: служачыя
  • Адукацыя: няск. вышэйшая
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, Стаўбцоўскі зав., д. 6, кв. 1

  • Дата арышту: 21 люты 1934 г.
  • Дата асуджэння: 26 сакавiк 1934 г.
  • Дата рэабілітацыі: 15 студзень 1957 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: ВТ БВА

Рэпрэсаваныя сваякі

Брат: Шашалевіч Васіль Антонавіч (1897)

Біяграфія

Андрэй Антонавіч Шашалевіч (творчы псеўданім "'Андрэй Мрый) - беларускі пісьменнік.

Нарадзіўся ў сям'і валаснога пісара. Скончыў духоўнае вучылішча і Магілёўскую духоўную семінарыю (1914). Працягваў вучобу ў Кіеўскай духоўнай акадэміі. З трэцяга курса (1916) мабілізаваны ў школу прапаршчыкаў, вышэйшую адукацыю так і не скончыў. Праз 4 месяцы адпраўлены на фронт у 94-ы енісейскі полк.

У 1918—1921 у Чырвонай Арміі, камандзір 345-й роты 14-га палка. У 1921—1926 настаўнічаў у школе II ступені ў мяст. Краснаполле (выкладаў гісторыю і французскую мову). Са сваякамі стварыў у Краснаполлі тэатр; выдаваў рукапісны часопіс «Пралеска». Збіраў народную лексіку, дасылаў яе ў Слоўнікавую камісію Інбелкульта.

У жніўні 1926 выехаў у Мінск, дзе па прапанове З. Бядулі стаў супрацоўнікам часопісу «Наш край», потым інспектарам Цэнтральнага бюро краязнаўства БССР (1926—1930). З 1933 і да арышту — стыльрэдактар у газеце «Звязда». Член літаб'яднання «Узвышша» (з 1929; друкаваўся ў аднайменным часопісе з 1927).

Szaszalewicz Andrei 2.jpg

У 1929 г. напісаў сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя», які быў абвешчаны «злосным пасквілем на савецкую рэчаіснасць» (цалкам апублікаваны ў 1988: Полымя, № 1; экранізаваны ў 1990: «Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя»). 21 лютага 1934 г. быў арыштаваны ў Мінску па адрасе: Стаўбцоўскі зав., д. 6, кв. 1., па справе краснапольскіх настаўнікаў (Гл. таксама: рэпрэсіі ў БССР, 1933-1934). Асуджаны «тройкай» НКУС 26 сакавіка 1934 г. як «член антысавецкай контррэвалюцыйнай арганізацыі і падазроны ў шпіянажы» да 5 гадоў ППК і этапіраваны ў Карагандзінскі ППЛ. Пасля падачы апеляцыі Генпракурору СССР 21 лістапада 1934 г. тэрмін пазбаўлення волі зменены: тры гады высылкі ў Волагду, потым у Вельск, дзе працаваў бухгалтарам у леспрамгасе, рыбным кааператыве да снежня 1937.

У пачатку 1938 прыехаў у Мурманск, настаўнічаў у адной з сярэдніх школ (выкладаў літаратуру). Зноў арыштаваны 2 чэрвеня 1940 г. Падчас арышту ўсё створанае ў ссылцы (раман «Жывы дом», прысвечаны жыццю ў ссылцы, аповесці, навелы) было канфіскавана. 13 жніўня 1940 асуджаны асобай нарадай НКУС СССР да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапіраваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКУС Комі АССР. 1 сакавіка 1943 г. медыцынскай камісіяй прызнаны інвалідам і 23 верасня 1943 г. быў вызвалены і адпраўлены паміраць дадому. Па некаторых звестках забіты рэцэдывістамі ў цягніку.

Рэабілітаваны трыбуналам БВА 15 студзеня 1957 г. Асабовая справа А. Шашалевіча № 10194-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі. Быў жанаты, меў траіх дзяцей.