Шашалевіч Андрэй Антонавіч (1893)

Фотаздымак з судовай справы
  • Дата нараджэння: 13 верасень 1893 г.
  • Імя па-руску: Шашалевич Андрей Антонович
  • Варыянты імя: Андрэй Мрый
  • Месца нараджэння: Магілёўская губ., Чэрыкаўскі павет (Магілёўская вобл., Краснапольскі раён), в. Далгова
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: служачыя
  • Адукацыя: няск. вышэйшая
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, Стаўбцоўскі зав., д. 6, кв. 1
  • Дата смерці: 8 кастрычнiк 1943 г.
  • Месца смерці: РСФСР, Мурманская вобл.
  • Дата арышту: 21 люты 1934 г.
  • Абвінавачанне: Член антысавецкай контррэвалюцыйнай арганізацыі і падазроны ў шпіянажы
  • Дата асуджэння: 26 сакавiк 1934 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка НКУС
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ - заменены на тры гады высылкі
  • Месца адбывання: Карагандзінкі ППЛ; Волагда; Вельск
  • Дата вызвалення: 1937 г.
  • Дата рэабілітацыі: 15 студзень 1957 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі

  • Дзе і кім арыштаваны: г. Мурманск
  • Дата арышту: 2 чэрвень 1940 г.
  • Дата асуджэння: 13 жнiвень 1940 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада НКУС СССР
  • Прысуд: 5 гадоў пазбаўлення волі
  • Месца адбывання: Комі АССР, Усць-Вымскі канцлагер НКУС
  • Дата вызвалення: 23 верасень 1943 г.
  • Падставы вызвалення: Інваліднасць

Рэпрэсаваныя сваякі

Брат: Шашалевіч Васіль Антонавіч (1897)

Біяграфія

Andrej Mryj.jpg

Андрэй Антонавіч Шашалевіч (творчы псеўданім "'Андрэй Мрый) - беларускі пісьменнік.

Нарадзіўся ў сям'і валаснога пісара. Скончыў духоўнае вучылішча і Магілёўскую духоўную семінарыю (1914). Працягваў вучобу ў Кіеўскай духоўнай акадэміі. З трэцяга курса (1916) мабілізаваны ў школу прапаршчыкаў, вышэйшую адукацыю так і не скончыў. Праз 4 месяцы адпраўлены на фронт у 94-ы енісейскі полк.

У 1918—1921 у Чырвонай Арміі, камандзір 345-й роты 14-га палка. У 1921—1926 настаўнічаў у школе II ступені ў мяст. Краснаполле (выкладаў гісторыю і французскую мову). Са сваякамі стварыў у Краснаполлі тэатр; выдаваў рукапісны часопіс «Пралеска». Збіраў народную лексіку, дасылаў яе ў Слоўнікавую камісію Інбелкульта.

У жніўні 1926 выехаў у Мінск, дзе па прапанове З. Бядулі стаў супрацоўнікам часопісу «Наш край», потым інспектарам Цэнтральнага бюро краязнаўства БССР (1926—1930). З 1933 і да арышту — стыльрэдактар у газеце «Звязда». Член літаб'яднання «Узвышша» (з 1929; друкаваўся ў аднайменным часопісе з 1927).

Szaszalewicz Andrei 2.jpg

У 1929 г. напісаў сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя», які быў абвешчаны «злосным пасквілем на савецкую рэчаіснасць» (цалкам апублікаваны ў 1988: Полымя, № 1; экранізаваны ў 1990: «Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя»). 21 лютага 1934 г. быў арыштаваны ў Мінску па адрасе: Стаўбцоўскі зав., д. 6, кв. 1., па справе краснапольскіх настаўнікаў (Гл. таксама: рэпрэсіі ў БССР, 1933-1934). Асуджаны «тройкай» НКУС 26 сакавіка 1934 г. як «член антысавецкай контррэвалюцыйнай арганізацыі і падазроны ў шпіянажы» да 5 гадоў ППК і этапіраваны ў Карагандзінскі ППЛ. Пасля падачы апеляцыі Генпракурору СССР 21 лістапада 1934 г. тэрмін пазбаўлення волі зменены: тры гады высылкі ў Волагду, потым у Вельск, дзе працаваў бухгалтарам у леспрамгасе, рыбным кааператыве да снежня 1937.

У пачатку 1938 прыехаў у Мурманск, настаўнічаў у адной з сярэдніх школ (выкладаў літаратуру). Зноў арыштаваны 2 чэрвеня 1940 г. Падчас арышту ўсё створанае ў ссылцы (раман «Жывы дом», прысвечаны жыццю ў ссылцы, аповесці, навелы) было канфіскавана. 13 жніўня 1940 асуджаны асобай нарадай НКУС СССР да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапіраваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКУС Комі АССР. 1 сакавіка 1943 г. медыцынскай камісіяй прызнаны інвалідам і 23 верасня 1943 г. быў вызвалены і адпраўлены паміраць дадому. Па некаторых звестках забіты рэцэдывістамі ў цягніку.

Рэабілітаваны трыбуналам БВА 15 студзеня 1957 г. Асабовая справа А. Шашалевіча № 10194-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі. Быў жанаты, меў траіх дзяцей.