Шукайла Павал Захаравіч (1904)

Фармуляр зменены карыстальнікам, дадзеныя не пацверджаны дакументальна і патрабуюць праверкі.

Паўлюк Шукайла.jpg
  • Дата нараджэння: 1904 г.
  • Варыянты імя: Паўлюк Шукайла
  • Месца нараджэння: Гродзенкая губерня, Ваўкавыскі павет, в. Малая Лапеніца
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: пісьменнік, крытык, прафесар, персанальны пенсіянер
  • Месца пражывання: без сталага месца жыхарства
  • Партыйнасць: член ВКП(б)
  • Дата расстрэлу: 14 красавiк 1939 г.
  • Месца пахавання: Маскоўская вобл., палігон Камунарка

  • Дзе і кім арыштаваны: АДПУ СССР
  • Мера стрымання: арышт
  • Дата арышту: верасень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Справа "Саюз вызвалення Беларусі"
  • Дата вызвалення: 1930 г.
  • Падставы вызвалення: вызвалены з-за адсутнасці складу злачынства

  • Дзе і кім арыштаваны: г. Масква
  • Мера стрымання: арышт
  • Дата арышту: 1 лiстапад 1938 г.
  • Абвінавачанне: удзел у к-р нацыяналістычнай арганізацыі
  • Дата асуджэння: 13 красавiк 1939 г.
  • Прысуд: ВМП (расстрэл)
  • Дата рэабілітацыі: 14 красавiк 1959 г.

Біяграфія

Shukajla3.jpg

Паўлюк Шукайла (Павал Захаравіч Шукайла, літаратурны псеўданім — Паўлюк Заходні) - беларускі пісьменнік, паэт, крытык, прафесар (з 1933 г.).

Нарадзіўся ў 1904 г. у в. Малая Лапеніца Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Бераставіцкі р-н. Гродзенскай вобл.) у беднай сялянскай сям'і. У першай палове 1920-х гг. удзельнічаў у падпольным рэвалюцыйным руху ў Заходняй Беларусі, прыкладна ў 1923 г. стаў членам КПЗБ. У канцы 1924 г. (пачатку 1925) перайшоў польска-савецкую мяжу.

У 1925 г. апынуўся у Слуцку, дзе стварыў філіял літаратурнага аб'яднання "Маладняк", быў рэдактарам акруговай газеты, спрыяў выпуску літаратурнага альманаха. Потым пераехаў у г. Расоны, дзе працаваў сакратаром райкама партыі, удзельнічаў у працы Полацкага філіяла "Маладняка". Адначасова з'яўляўся старшынём камісіі па праверцы ходу беларусізацыі ў раёне.

У 1926 г. прыехаў у Мінск, паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага ф-та БДУ. Увосень 1927 г. стаў ініцыятарам стварэння новага літаратурнага аб’яднання «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна» (існавала да вясны 1928 г.). У крытычных артыкулах быў досыць непрымірымы да сваіх літаратурных апанентаў, крытыкаваў за недастатковы бальшавізм паэзію Анатоля Вольнага, Алеся Дудара, Уладзіміра Жылкі, Тодара Кляшторнага, Валерыя Маракова, Язэпа Пушчы, Паўлюка Труса і інш.

Shukajla4.jpg

У 1928 г. адкамандзіраваны на вучобу ў Камуністычную акадэмію ў Маскве. У 1930 г. скончыў пры ёй Інстытут чырвонай прафесуры. У гэтым жа годзе выйшла яго першая і адзіная кніга паэзіі — «Акрываўленая зямля», якую ўвайшлі вершы і дзве паэмы.

У верасні 1930 г. арыштаваны АДПУ СССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Яму ўдалося адвесці ад сябе абвінавачанні, праз месяц справа была спынена.

У 1930—31 гг. працаваў паліткарэктарам у Галоўліце СССР, загадчыкам кафедры метадалогіі мастацтва ў Інстытуце кінематаграфіі. Да 1931 кіраўнік - Беларускай секцыі Маскоўскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Быў рэдактарам маскоўскай газеты «Кино», дырэктарам Цэнтральнага тэхнікума тэатральнага мастацтва. З 1932 у Ленінградзе, віцэ-прэзідэнт Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Прафесар (1933).

Shukajla2.jpg

У 1935 годзе адбыўся паўторны арышт, пасля якога Паўлюк развёўся з жонкай, пакінуў сям'ю. З гэтага моманту ён не меў сталага месца жыхарства, верагодна хаваючыся ад органаў. З 1936 працаваў у Маскве пісьменнікам-сцэнарыстам на фабрыцы "Міжрабпамфільм".

1 лістапада 1938 г. арыштаваны ў Маскве. Абвінавачваўся ў здзяйсненні контр-рэвалюцыйнай нацыяналістычнай дзейнасці. Вінаватым сябе не прызнаў. 13 красавіка 1939 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, уноч на 14.04.1939 г. расстраляны на Масква, расстрэльныя спісы - Камунарка.

Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.4.1959.