Яркін Віктар Іванавіч (1889)
- Дата нараджэння: 29 лiстапад 1889 г.
- Імя па-руску: Яркин Виктор Иванович
- Месца нараджэння: Яраслаўская губ., Раманавабарысаглебскі павет (Яраслаўская вобл.), в. Дзякоўскае
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: рускі
- Адукацыя: сярэдняя
- Прафесія / месца працы: Начальнік службы пуці Днепрадзвінскага параходства, г. Гомель
- Месца пражывання: БССР, г. Гомель
- Дата расстрэлу: 29 кастрычнiк 1937 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС
- Дата арышту: 26 люты 1937 г.
- Дата асуджэння: 28 кастрычнiк 1937 г.
- Орган, які вынес прысуд: Выязная сесія Вярхоўнага суда СССР
- Артыкул: 58-8; 58-9; 58-11 КК РСФСР
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 19 студзень 1967 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР
Біяграфія
Яркін Віктар Іванавіч - старшыня ЧК БССР у 1918-1919.
Нарадзіўся 29 лістапада 1889 года ў в. Дзякоўскае Раманавабарысаглебскага павета Яраслаўскай губерні (цяпер Яраслаўская вобласць). Рускі.
У 1901 годзе скончыў Кіндзякоўскае народнае вучылішча.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1902 годзе вучнем слесара ў вагонабудаўнічай майстэрні Пуцілаўскага завода, дзе прапрацаваў да 1907 года. Затым працаваў памочнікам повара ў рэстаранах Рыбінска, Берліна і Пецярбурга.
У 1914-1915 гадах знаходзіўся ў ссылцы ў Яраслаўскай губерні за ўдзел у рэвалюцыйным руху. Пасля мабілізацыі ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на Заходнім фронце ў складзе 10-й арміі.
З сакавіка 1918 года — старшыня Заходняй абласной ЧК (Смаленск). Са студзеня 1919 года — старшыня ЧК БССР, адначасова старшыня Мінскага гарадскога Савета. У маі 1919 года адкамандзіраваны на чэкісцкую работу ў Паволжа.
У 1919-1921 гадах — начальнік Волжскай абласной транспартнай ЧК, затым — старшыня Ніжагародскай губернскай ЧК. З 1921 года на рабоце ў сістэме Народнага камісарыята шляхоў зносін — намеснік начальніка Чарнаморскай акругі шляхоў зносін у Адэсе, намеснік упаўнаважанага НКШЗ Паўночна-заходняга абласнога ўпраўлення рачнога транспарту ў Петраградзе, начальнік Рыбінскага раённага ўпраўлення рачнога транспарту, намеснік начальніка гідратэхнічнага будаўніцтва Свірбуда, начальнік службы пуці і сувязі Паўночна-заходняга ўпраўлення рачнога транспарту ў Ленінградзе, затым у 1935-1937 гадах — начальнік службы пуці Днепрадзвінскага параходства ў Гомелі.
Арыштаваны 26 лютага 1937 года. Выязной сесіяй Вярхоўнага суда СССР 28 кастрычніка 1937 года прыгавораны па арт. арт. 58-8, 58-9 і 58-11 КК РСФСР да вышэйшай меры пакарання (ВМП). Прыгавор прыведзены ў выкананне 29 кастрычніка 1937 года ў Мінску. Рэабілітаваны пастановай Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 19 студзеня 1967 года.