Ясенавец Пётр Паўлавіч (1902)

  • Дата нараджэння: 1902 г.

  • Дата арышту: 16 лiпень 1938 г.

Біяграфія

Ясенавец Пётра Паўлавіч, 1902, ураджэнец Беларусі, жыхар в. Дзянісаўская Плясецкага раёну, мэханік будоўлі чыгункі Анеглагу НКВД, на ўтрыманьні меў 2 дзяцей. Арыштаваны 16.07.38. Архангельскім абласным судом 09.07.39 паводле арт. 58-7, 58-11 УК РСФСР асуджаны да пазбаўленьня волі на 15 гадоў з паразаю ў правох на 5 гадоў. 26.02.40 Вярхоўным судом СССР прысуд адменены з накіраваньнем справы на новы разгляд. Асобай нарадай НКВД СССР 18.01.41 паводле арт. 58-7, 58-11 УК РСФСР пазбаўлены волі на 5 гадоў. 05.11.45 вызвалены. 03.08.55 справа спыненая.