Аверын Міхаіл Ігнатавіч (1891)
- Дата нараджэння: 1891 г.
- Варыянты імя: Аверин Михаил Игнатьевич
- Месца нараджэння: Мінская губерня, Наваградзкі Павет, в. Пачакава
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: няск. пачатковая
- Прафесія / месца працы: Начальнік цэха чарапічнага заводу, г. Віцебск
- Месца пражывання: г. Віцебск
- Партыйнасць: кандыдат у члены УсеКП(б)
- Дата смерці: 8 травень 1943 г.
- Дата арышту: 6 снежань 1937 г.
- Абвінавачанне: Агент польскай выведкі
- Дата асуджэння: 28 верасень 1938 г.
- Орган, які вынес прысуд: Тройка
- Артыкул: 68, 71, 72, 76 КК БССР
- Прысуд: 10 гадоў ППЛ
- Месца адбывання: Ахдунклаг аддз. УНТЛІК Навасібірскай вобл.
- Дата рэабілітацыі: 8 красавiк 1958 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі
- Архіўная справа: УКДБ Віцебскай вобласці
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Ахвяры палітычнага тэрора ў СССР (База дадзеных); Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. III к. 1
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Аверын Міхаіл Ігнатавіч — дзяржаўны дзеяч БССР.
Нарадзіўся ў 1891 г. у в Пачапава Наваградскага павета (цяпер Баранавіцкі раён) у сялянскай сям'і.
У красавіку 1933 прызначаны намеснікам наркама Рабоча-сялянскай інспекцыі БССР. Пасля пастановай сакратарыята ЦК КП(б)Б «у мэтах умацавання кіраўніцтва Віцебскай кантрольнай камісіі рэкамендаваны яе старшынёй». У 1934—1935 старшыня Віцебскага гарадскога савета. З 1936 начальнік цэха Беларускай раённай электрастанцыі, пасля дырэктар Полацкага цагельнага завода.
2 верасня 1936 г. пастановай Аршанскага райкама КП(б)Б выключаны з партыі як «трацкіст», «падазроны ў службе ў белай арміі» і «агент польскай разведкі». У лютым 1937 г. выведзены са складу ЦВК БССР. Па яго апеляцыі бюро ЦК КП(б)Б у красавіку 1937 адмяніла рашэнне Аршанскага РК КП(б)Б, бо факты, што сталі падставай для гэтага, не пацвердзіліся.
6 снежня 1937 г. арыштаваны і 28 верасня 1938 г. Асобай тройкай асуджаны да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКУС Новасібірскай вобласці. Памёр 08.05.1943 г. у зняволенні.
Рэабілітаваны трыбуналам БВА 8 красавіка 1958 г.