Адкрыты спіс:Адмова ад адказнасці

У базе дадзеных "Адкрыты спіс" публікуецца інфармацы пра асоб, рэпрэсаваных савецкай дзяржавай па палітычных матывах у 1917-1991 гг.

Матэрыялы артыкулаў у "Адкрытым спісе" падзелены на дзве часткі. Анкетныя дадзеныя ў фармуляры ўяўляюць сабой інфармацыю з даступных нам адкрытых і апублікаваных крыніц. Хаця ў карыстальнікаў ёсць права на іх рэдагаванне, усе магчымыя дзеянні з гэтымі дадзенымі праходзяць прэмадэрацыю і працэдуру ўзгаднення, у ходзе якой разглядаюцца прадастаўленыя карыстальнікам доказы іх дакладнасці. Нягледзячы на тое, што сам характар гэтых дадзеных не абумоўлівае іх абарону аўтарскім правам, "Адкрыты спіс" публікуе іх у спецыяльнай форме, абароненай ад прамога рэдагавання - з-за іх навуковай і грамадскай каштоўнасці. Другая частка артыкула адкрытая для свабоднага рэдагавання - гэта прастора для напісання біяграфій, публікацыі ўспамінаў, далучэння дакументаў і і ншых матэрыялаў. Звярніце ўвагу, што для запаўнення гэтай часткі старонкі існуе спецыяльны фармат.

Анкетныя дадзеныя ў крыніцах "Адкрытага спіса" узятыя са следчых справаў і архіўных даведак, сфарміраваных з гэтых дадзеных электронных баз - нягледзячы на магчымыя памылкі пры распазнаванні, адрукоўкі, альбо недакладнасці ў першакрыніцах, гэтыя дадзеныя могуць кваліфікавацца як адносна дакладныя.