Адкрыты спіс:Пра праект

“Адкрыты спіс” збірае інфармацыю пра людзей, рэпрэсаваных па палітычных матывах у перыяд ад кастрычніка 1917-га да 1991 года.

Праз шмат гадоў мы ўсё яшчэ не можам прывесці імёны ўсіх ахвяраў, даць нейкую дакладную лічбу. Гэта не выпадкова. У многіх ахвяраў не засталося сваякоў, пра іншых не захавалася ніякіх афіцыйных фактаў. Памяць пра трагічныя падзеі паступова сыходзіць, але многія імёны дагэтуль не названыя, а гісторыі – не распаведзены.

У базе дадзеных “Адкрыты спіс” мы імкнемся сабраць разам найбольшую колькасць вядомых нам імёнаў ахвяраў і паказаць іх у адкрытым фармаце: з праверанымі па афіцыйных крыніцах “анкетных дадзеных” (год і месца нараджэння, дата і прычына арышту і г.д.) і свабоднай прасторай для публікацыі біяграфій і ўспамінаў.

Выпраўленне памылак у базе і яе напаўненне – значная праца, якую мы спадзяемся выканаць з дапамогай добраахвотных рэдактараў і валанцёраў. Мы ўдакладняем спісы, анкетныя дадзеныя, дадаем новыя імёны і гісторыі.

База дадзеных “Адкрыты спіс” базуецца на прынцыпах свабоднай публікацыі і абмену інфармацыяй. Нашыя веды і памяць пра ахвяраў рэпрэсій з’яўляюцца прадметам грамадскага інтарэсу, на іх распаўсюджванне не павінна і не будзе накладацца ніякіх абмежаванняў.