Агол Ізраіль Іосіфавіч (1891)

Agol Izrail.jpg
  • Дата нараджэння: 2 снежань 1891 г.
  • Імя па-руску: Агол Израиль Иосифович
  • Варыянты імя: Іосіф
  • Месца нараджэння: Мінская губ. (Магілёўская вобл.), г. Бабруйск
  • Пол: мужчына
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Загадчык аддзела генетыкі Інстытута заалогіі і біялогіі АН УССР
  • Месца пражывання: УССР, г. Кіеў
  • Дата расстрэлу: 10 сакавiк 1937 г.

  • Дзе і кім арыштаваны: УССР, г. Кіеў
  • Дата арышту: 1936 г.
  • Дата рэабілітацыі: 25 травень 1957 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вышэйшая калегія Вярхоўнага суда СССР

Біяграфія

[2.12.1891, Бабруйск — 10.3.1937, Мінск], філосаф, біёлаг, публіцыст, паліт. дзеяч. Член РСДРП з 1915. За ўдзел у рэвалюцыйным руху ў Бабруйску высланы ў Туруханскі край. Са жн. 1918 член Краявога камітэта камуністычных арганізацый Беларусі і Літвы, які кіраваў дзейнасцю падпольных арганізацый. Са студз. 1919 сакратар Мінскага гарвыканкама, намеснік камісара па справах фінансаў БССР. Дэлегат Першага Усебеларускага з’езда Саветаў (лют. 1919), член ЦВК Літоўска-Беларускай ССР. З 1921 слухач Інстытута чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1924 супрацоўнік Інстытута філасофіі (секцыі прыродазнаўчых навук) у Маскве, пазней — лабараторыі генетыкі Біялагічнага інстытута. Па праблемах генетыкі дразафілы некалькі гадоў працаваў у ЗША. З 1934 акадэмік АН Украінскай ССР. Распрацоўваў філасофскія праблемы біялогіі, асабліва генетыкі. У 1936 арыштаваны. Расстраляны 10 сак. 1937. Рэабілітаваны пасмяротна.