Адамовіч Павал Іосіфавіч (1908)

  • Дата нараджэння: 1908 г.
  • Месца нараджэння: у в. Селішча Заслаўскага р-ну Менскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: пачатк. адукацыя
  • Дата расстрэлу: 26 лiстапад 1937 г.
  • Месца смерці: ў Аршанскай турме

  • Дата арышту: 26 чэрвень 1937 г.
  • Дата асуджэння: 13 лiстапад 1937 г.
  • Дата рэабілітацыі: 22 сакавiк 1963 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: ВТ БВА

Біяграфія

АДАМОВІЧ Павал Язэпавіч, нар. 1908 у в. Селішча Заслаўскага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, калгасьнік к-су «Чырвоны памежнік» у в. Селішча. Арыштаваны 37.06.26. Асуджаны 37.11.13 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскіх выведворганаў паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Аршанскай турме 37.11.26. 63.03.22 справа пераглядалася ВТ БВА. КГБ РБ 6410-с