Адаська Мікалай Антонавіч (1906)

  • Дата нараджэння: 1906 г.
  • Месца нараджэння: у в. Магіляны Навамышскага р-ну Баранавіцкай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: непісьменны
  • Месца пражывання: у в. Казьляковічы Пінскага р-ну

  • Дата арышту: 13 снежань 1940 г.
  • Дата асуджэння: 12 красавiк 1941 г.
  • Артыкул: 74 КК БССР
  • Прысуд: 8 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 24 травень 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура Берасьцейскай вобл.

Біяграфія

АДАСЬКА Мікалай Антонавіч, нар. 1906 у в. Магіляны Навамышскага р-ну Баранавіцкай вобл., беларус, зь сялян, непісьменны, столяр, Пінскі порт. Жыў у в. Казьляковічы Пінскага р-ну. Арыштаваны 40.12.13. Асуджаны 41.04.12 «асобай нарадай» як агент польскай паліцыі паводле арт. 74 КК БССР на 8 гадоў ППЛ. 89.05.24 справу пераглядала Пракуратура Берасьцейскай вобл. УКГБ Берасьцейскай вобл. 8559-С