Адкрыты спіс:Інструкцыя па аб'яднанні фармуляраў
Перад вамі інструкцыя да інструмента для аб'яднання фармуляраў.
Адна з задач "Адкрытага спіса" - выпраўленне паўтораў, якія ўзнікаюць у працэсе збору інфармацыі пра вялікі тэрор, публікацыі кніг памяці, зліцця розных баз дадзеных пра рэпрэсаваных. Адны і тыя ж людзі праз памылку (у імені альбо даце нараджэння) альбо з-за некалькіх асуджэнняў у розных рэгіёнах СССР аказваюцца ўлічанымі ў спісе некалькі разоў. Нам неабходна пазбавіцца ад дублявання, звёўшы інфармацыю пра адну асобу на адной старонцы.
Дублі выяўляюцца з дапамогай спецыяльнай старонкі. У гэты інструмент трапляюць вынікі супастаўлення падобных старонак, якія неабходна аб'яднаць у адну. У інструменце прадстаўлены дзве старонкі, якія адрозніваюцца некалькімі сімваламі ў назве - розным напісаннем прозвішча, розніцай ў нараджэнні ў год-два.
Калі розніца ў напісанні імёнаў - з дапамогай кнопак са стрэлкамі ў першым блоку інструмента абярыце варыянт загалоўка, які, па вашым меркаванні, павінен стаць назвай старонкі. Калі вам не атрымліваецца зразумець, якая форма напісання імя правільная - не страшна, таму што другі варыянт аўтаматычна пераносіцца ў раздзел "Варыянты імя" і таксама будзе адлюстроўвацца пасля захавання старонкі.
Калі розніца ў даце нараджэння - вы павінны абраць адну з дат, прасачыць за тым, каб яна супадала ў назве старонкі і адпаведным полі, а другую перанесці ў поле "Заўвага", дапоўніўшы каментаром "Варыянт даты нараджэння:".
Далей, рухаючыся зверху ўніз, вы павінны з дапамогай кнопак са стрэлкамі выносіць у цэнтр найбольш поўныя варыянты запаўнення граф фармуляра. Цэнтральнае поле - рэдагуемае, таму вы можаце ўручную аб'ядноўваць тэксты, перапісваць, змяняць формы скланення словаў і інш. Калі ласка, пры сумяшчэнні значэнняў старайцеся не губляць ніякай інфармацыі. Калі інфармацыя ў тэкставых палях супярэчлівая - абірайце адно са значэнняў, а другое прыводзьце за ім у дужках як варыянт (Варыянт: ...).
Калі ласка, калі звяраеце назвы насельных пунктаў, памятайце: часам невялікія паселішчы мелі па некалькі назваў альбо змянялі іх з цягам часу. У сумнеўных выпадках пераправярайце па даступных у інтэрнэце матэрыялах. Калі адно і тое ж паселішча названае ў двух фармулярах па-рознаму, зводзьце абодва варыянты ў полі.
У выпадку калі моцна адрозніваюцца даты пераследу (арышту, асуджэння і інш.) альбо рэабілітацыі - значыць размова ідзе пра двух арыштах аднаго і таго самага чалавека, якія патрапілі ў розныя кнігі памяці асобна адно ад аднога. У такіх выпадках вы павінны націснуць кнопку "Уставіць блок з дадатковым арыштам". У палях аб'яднання павінна застацца інфармацыя ў храналагічна больш раннім аршце, а інфармацыя пра другі аршыт павінна быць перанесена ў новыя пустыя палі, прызначаныя для апісання пераследу і рэабілітацыі, пад заўвагай.
Нельга рабіць тэкставыя каментары да дат! Калі ў полі з датай увесці тэкст - значэнне перастане адлюстроўвацца пасля захавання фармуляра. Калі даты біяграфіі адрозніваюцца альбо размова не ідзе пра розныя арышты - абярыце адзін з варыянтаў, а другі перанясіце ў поле "Заўвага", дапоўніўшы каментаром. Напрыклад: "Варыянт даты смерці: 1953 год."
У самым ніжнім полі "Тэст старонкі" аўтаматычна зведзены раздзелы "Біяграфія", якія знаходзяцца пад злучаемымі фармулярамі. Вы павінны выдаліць дублюемы тэкст - адзін з загалоўкаў і дублюемыя катэгорыі.
Скончыўшы аб'яднанне дадзеных, націсніце "Папярэдні прагляд". Калі ўсё слушна - захавайце змены, націснуўшы "Запісаць старонку".
Перайсці да інструменту для аб'яднання фармуляраў.