Адкрыты спіс:Умовы выкарыстання
"Адкрыты спіс" вітае:
- чытанне і раздрукоўку старонак, прагляд любых апублікаваных на сайце дадзеных;
- паўторнае выкарыстанне тэкстаў на умовах свабоднай і адкрытай ліцэнзіі;
- папаўненне дадзеных і рэдагаванне існуючых матэрыялаў (згодна з прапісанымі ўмовамі іх рэдагавання)
Публікацыя матэрыялаў на старонках "Адкрытага спіса" мяркуе:
- адказнасць за ўнесеныя вамі змены (па правілах працы, апісаных у раздзеле "Дадаванне старонкі");
- ветлівасць — вы не здзяйсняеце актаў вандалізма на старонках сайта, не выкарыстоўваеце ненарматыўную лексіку (мат), пазбягаеце ацэначных меркаванняў і эмацыйных выказванняў;
- законнасць — вы не парушаеце аўтарскія правы і прытрымліваеце правілаў свабоднай ліцэнзіі, а таксама не наносіце шкоды тэхналагічнай інфраструктуры сайта;
"Адкрыты спіс" створаны для напаўнення і ўдакладнення інфармацыі пра дзяржаўныя рэпрэсіі ў СССР — гэта грамадскі і асветніцкі праект, змест старонак прадастаўляецца ў інфармацыйных мэтах і мы не можам цалкам гарантаваць іх дакладнасць.
Усе тэкставыя матэрыялы на сайце "Адкрыты спіс" публікуюцца па свабоднай ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 Unported. Гэта азначае, што вы можаце капіраваць і выкарыстоўваць інфармацыю ў патрэбных вам мэтах і браць за аснову для тварэння іншых твораў пры ўмове ўказання спасылкі на крыніцу і распаўсюджваць новыя творы пад такой самай ліцэнзіяй.
"Адкрыты спіс" ніякім чынам не можа гарантаваць дакладнасць карыстальніцкіх дадзеных з другой часткі старонак, адкрытай карыстальнікам для свабоднага рэдагавання, аднак лічыць іх публікацыю грамадска значнай.