Адкрыты спіс:Аўтарскія правы

Змест старонак "Адкрытага спіса" хаця і абаронены аўтарскім правам, прадастаўляецца вам па свабоднай ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 Unported. Гэта азначае, што вы можаце капіраваць, рэдагаваць і браць інфармацыю ў якасці асновы для тварэння іншых твораў.

Але ці ўся інфармацыя праўдзівая?

Магчымыя памылкі

У нашу базу трапляюць з мноства рознародных крыніц - электронных, папяровых спісаў і баз дадзеных. Частка з іх была адсканавана, з непазбежнымі памылкамі і хібамі пры аўтаматычным распазнаванні. Унутры Кніг памяці не існуе адзінага стандарта прадастаўлення інфармацыі, так што частка памылак можа быць звязана з пападзеннем нейкай з катэгорый "не ў тую рубрыку".

Мноства людзей падвяргалася пераследу па палітычных матывах больш за адзін раз. Тэратарыяльную прыналежнасць таксама можна вызначаць па-рознаму - адзін і той жа чалавек можа патрапіць у розныя Кнігі памяці па месцы свайго нараджэння альбо па месцы арышту.

Нарэшце, самі першакрыніцы інфармацыі далёкія ад дасканаласці - могуць змяшчацца памылкі ў напісанні прозвішчаў, пераблытаныя даты нараджэння і г.д.

Адна з задач "Адкрытага спіса" - праверка і ўдакладненне наяўных дадзены, ліквідацыя "паўтораў" і адруковак. Пра магчымасці валанцёрскай і рэдактарскай працы можна прачытаць тут.