Адорскі Браніслаў Антонавіч (1913)

  • Дата нараджэння: 1913 г.
  • Месца нараджэння: у в. Баяршчына Плешчаніцкага р-ну Менскай вобл.
  • Нацыянальнасць: паляк
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: нясконч. пачатк. адукацыя

  • Дата арышту: 1 лiстапад 1939 г.
  • Дата асуджэння: 21 жнiвень 1940 г.
  • Артыкул: 74 КК БССР
  • Прысуд: 8 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 28 снежань 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура Менскай вобл.

Біяграфія

АДОРСКІ Браніслаў Антонавіч, нар. 1913 у в. Баяршчына Плешчаніцкага р-ну Менскай вобл., паляк, зь сялян, нясконч. пачатк. адукацыя, селянін, аднаасобная гаспадарка ў м. Даўгінава Вялейскага р-ну. Арыштаваны 39.11.01. Асуджаны 40.08.21 «асобай нарадай» як сац. небясьп. элемэнт паводле арт. 74 КК БССР на 8 гадоў ППЛ, Ухтіжамлаг, Комі АССР. 89.12.28 справу пераглядала Пракуратура Менскай вобл. КГБ РБ 28992-с