Аксельрод Зэлік Майсеевіч (1904)
- Дата нараджэння: 30 снежань 1904 г.
- Месца нараджэння: Віленская губ. (Мінская вобл.), г. Маладзечна
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: габрэй
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Адказны сакратар часопіса "Беластокер штэрн"
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, Апанскі зав. 8, кв. 5
- Дата расстрэлу: 26 чэрвень 1941 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск
- Дата арышту: красавiк 1941 г.
- Абвінавачанне: Кіраўнік антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі
- Артыкул: 72; 76 КК БССР
- Дата рэабілітацыі: 7 чэрвень 1957 г.
- Орган, які рэабілітаваў: КДБ БССР
- Архіўная справа: КДБ БССР 4985-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. I;
- Заўвага: Верагодна памылка ў даце арышту
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
АКСЭЛЬРОД Зэлік Майсеевіч, нар. 1904 у г. Маладэчна БССР, габрай, пісьменьнік, Саюз пісьменьнікаў БССР, часопіс «Штэрн». Жыў: Менск, Апанскі зав. 8, кв. 5. Асуджаны 37.05.30 як кіраўнік а/с нацыяналістыч. арг. паводле арт. 72, 76 КК БССР. Загінуў у часе вайны пры эвакуацыі арыштаваных. 57.06.07 КГБ БССР. КГБ БССР 4985-с
[30.12.1904, Маладзечна — 26.6.1941, Мінск], паэт, перакладчык. Брат мастака Меера Аксельрода (1902, Маладзечна — 1970; мастацкую адукацыю атрымаў y прыватных выкладчыкаў у Мінску, а таксама ў М.Шагала і Ю.Пэна ў Віцебску; пасля 2-й сусветнай вайны стварыў серыю карцін пра гета). А. пачаў выступаць у друку з 1921. Пісаў на мове ідыш. У 1922—25 вучыўся ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В.Брусава ў Маскве, у 1928 скончыў літаратурны ф-т Маскоўскага педінстытута. Менавіта мастацкая атмасфера Масквы 1920-х паўплывала на фарміраванне паэтычнага густу А., творы якога вылучаліся лірызмам. Перакладаў бел. і расійскую класіку (Я.Купала, А.Пушкін, М.Някрасаў). Член БелАПП з 1928, член СП СССР з 1934. Пасля вяртання ў Беларусь працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, а з 1931 адказны сакратар яўрэйскага час. «Штэрн» («Зорка»). Пераклаў паэму «Вялікаму Сталіну ад беларускага народа», але гэта не выратавала яго ад рэпрэсій. Арыштаваны НКВД 30.5.1937; расстраляны 26.6.1941 у Мінску. Рэабілітаваны ў 1957.