Анкуда Ігнат Міхайлавіч (1898)

  • Дата нараджэння: 1898 г.
  • Варыянты імя: Анкуда Іван Міхалавіч
  • Месца нараджэння: у в. Хадакі Плешчаніцкага р-ну Менскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: нясконч. пачатк. адукацыя
  • Дата смерці: 31 кастрычнiк 1941 г.

  • Дата арышту: 14 кастрычнiк 1940 г.
  • Дата асуджэння: 10 люты 1941 г.
  • Артыкул: 68 КК БССР
  • Прысуд: 8 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 26 жнiвень 1965 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: ВТ БВА

Біяграфія

АНКУДА Ігнат (Іван) Міхалавіч, нар. 1898 у в. Хадакі Плешчаніцкага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, нясконч. пачатк. адукацыя, селянін, аднаасобная гаспадарка на х. Баравая Ільянскага р-ну Вялейскай вобл. Арыштаваны 40.10.14. Асуджаны 41.02.10 «асобай нарадай» за шпіянаж паводле арт. 68 КК БССР на 8 гадоў ППЛ, Пячорлаг НКВД. 41.10.31 памёр у ППЛ. 65.08.26 справа пераглядалася ВТ БВА. КГБ РБ 19321-с