Антопыш Мікалай Фёдаравіч (1907)

  • Дата нараджэння: 1907 г.
  • Месца нараджэння: у в. Газберок Ушацкага р-ну БССР
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: нясконч. пачатк. адукацыя

  • Дата арышту: 2 сакавiк 1932 г.
  • Дата асуджэння: 29 чэрвень 1932 г.
  • Дата рэабілітацыі: 27 лiстапад 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратурай Віцебскай вобл.

Біяграфія

АНТОПЫШ Мікалай Фёдаравіч, нар. 1907 у в. Газберок Ушацкага р-ну БССР, беларус, зь сялян, нясконч. пачатк. адукацыя, калгасьнік к-су імя Леніна ў в. Ісакава Ўшацкага р-ну. Арыштаваны 32.03.02. Асуджаны 32.06.29 «тройкай» за а/с агітацыю паводле арт. 72 КК БССР на 3 гады ППЛ. 89.11.27 справа пераглядалася Пракуратурай Віцебскай вобл. УКГБ Віцебскай вобл. 20885-п