Аніхоўскі Аляксандр Георгіевіч (1897)
- Дата нараджэння: 29 травень 1897 г.
- Месца нараджэння: Мінкая вобл., Слуцкі павет (Грэскі раён), в. Старыца
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Інспектар педагагічных тэхнікумаў Наркамасветы БССР
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск
- Дзе і кім арыштаваны: ДПУ БССР
- Дата арышту: 13 лiпень 1930 г.
- Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай арганізацыі; антысавецкая агітацыя
- Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
- Орган, які вынес прысуд: Судовы орган
- Артыкул: 58-4; 58-7; 58-10; 58-11 КК РСФСР
- Прысуд: 5 гадоў высылкі
- Месца адбывання: РСФСР, Кіраўская вобл., с. Слабадское
- Дата рэабілітацыі: 15 лiстапад 1957 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР
- Дзе і кім арыштаваны: г. Кіраў
- Дата арышту: жнiвень 1935 г.
- Абвінавачанне: Адказ ад супрацоўніцтва з НКУС
- Прысуд: 5 гадоў ссылкі
- Месца адбывання: г. Іванава
- Дата рэабілітацыі: 15 кастрычнiк 1956 г.
- Дата арышту: 31 лiпень 1943 г.
- Дата асуджэння: 14 кастрычнiк 1943 г.
- Орган, які вынес прысуд: Вайсковы трыбунал войскаў НКУС
- Прысуд: 10 гадоў ППЛ
- Дата рэабілітацыі: 27 люты 2007 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура Іванаўскай вобл.
- Архіўная справа: КДБ РБ 20951-С
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. I;
Рэпрэсаваныя сваякі
Сястра: Аніхоўская-Маева Сафія Георгіеўна (1902)
Біяграфія
Аніхоўскі Аляксандр Георгіевіч - беларускі педагог, дацэнт
Нарадзіўся 29.5.1897 у в. Старыца Слуцкага пав..
У 1915—24 працаваў настаўнікам на Случчыне, затым загадчыкам акруговых аддзелаў палітасветы і народнай асветы ў Клімавічах. У 1927 скончыў педагагічны ф-т БДУ. У 1927—30 інспектар педагагічных тэхнікумаў Наркамасветы БССР.
Арыштаваны ДПУ БССР 13.7.1930, праходзіў па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі. Пакаранне адбываў у Слабадскім Кіраўскай вобл. З 1934 жыў у Вятцы. Працаваў эканамістам на заводзе безалкагольных напояў.
Паўторна арыштаваны ў пачатку жн. 1935 за адказ ад супрацоўніцтва з НКВД; сасланы на 5 гадоў у Іванава.
Зноў арыштаваны 31.7.1943. Ваенным трыбуналам войск НКВД 14.10.1943 асуджаны на 10 гадоў лагераў.
З 1956 жыў у Іванава-Вазнясенску, працаваў эканамістам на мэблевым камбінаце. Рэабілітаваны па першым прыгаворы 15.11.1957, па другім — 15.10.1956.