Апірын Аркадзь Восіпавіч (1904)
- Дата нараджэння: 1904 г.
- Варыянты імя: Апирин Аркадий Осипович
- Месца нараджэння: г. Віцебск
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: габрэй
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: настаўнік сярэдняй школы №11 г. Масквы
- Месца пражывання: РСФСР, г. Масква, Гогалеўскі бульвар, д.29, кв.30.
- Партыйнасць: беспартыйны
- Дата расстрэлу: 20 снежань 1936 г.
- Месца пахавання: РСФСР, г. Масква, Данскія могілкі
- Дата арышту: 10 чэрвень 1936 г.
- Абвінавачанне: падрыхтоўка тэракта і ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі
- Дата асуджэння: 20 снежань 1936 г.
- Орган, які вынес прысуд: Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР
- Дата рэабілітацыі: 21 красавiк 1956 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР
- Архіўная справа: ЦА ФСК РФ №11–29017
- Крыніцы дадзеных: Ахвяры палітычнага тэрора ў СССР (База дадзеных)
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Аркадзь Восіпавіч Апірын нарадзіўся ў 1904 годзе ў Віцебску ў габрэйскай сям'і. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, а затым - Інстытут Чырвонай прафесуры. У лістападзе 1930 года стаў дэканам новаўтворанага фізіка-механічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта і ўвайшоў у рэдакцыйную калегію часопіса "Успехи физических наук". У красавіку 1931 года пры ліквідацыі факультэцкай сістэмы Аркадзь Восіпавіч перайшоў на фізічнае аддзяленне і стаў намеснікам яго заведуючага Барыса Гессэна, і заставаўся на гэтай пасадзе пасля вяртання факультэцкай структуры ў 1933 годзе.
Перад арыштам Апірын выкладаў фізіку ў сярэдняй школе №11. У жніўні 1936 года ён быў арыштаваны разам з Барысам Гессэнам. Праз чатыры з паловай месяца - 20 снежня 1936 года - адбылося закрытае пасяджэнне Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда пад старшынствам В.В. Ульрыха. У рашэнні "суда" сказана: "Гессэн і Апірын - удзельнікі контррэвалюцыйнай трацкісцка-зіноўеўскай тэрарыстычнай арганізацыі, якая здзейсніла злодзейскае забойства т. С.М. Кірава і падрыхтавала ў 1934-36 гадах пры дапамозе агентаў фашысцкага Гестапа шэраг тэрарыстычных актаў супраць кіруючых дзеячаў УсеКП(б) і Савецкага ўрада".
Канкрэтна злачынства Апірына, мяркуючы па ўсім, складалася ў тым, што ён у якасці рэдактара часопіса "замоўчваў працы фізікаў-матэрыялістаў і прапагандаваў варожыя марксізму-ленінізму філасофскія погляды фізікаў-ідэалістаў - Бора, Дзірака, Гейзенберга і Шродынгера" (Максимов А. А. “Рассадник идеализма в физике // Большевик. — 1938 — №7. — С. 91–98).
Згодна з дакуменамі са следчай справы, якая захоўваецца ў Цэнтральным архіве ФСК РФ (справа №11–29017), Барыс Міхайлавіч Гессэн прызнаў сябе вінаватым, а Аркадзь Восіпавіч Апірын - не прызнаў. Абодва былі расстраляныя ў дзень абвяшчэння прысуду. Апірыну было 32 гады.
Аркадзь Восіпавіч быў рэабілітаваны ў 1956 годзе.
17 красавіка 2016 года на дом, дзе жыў Аркадзь Восіпавіч, была ўсталяваная мемарыяльная таблічка праекта "Апошняя адрэса".
Матэрыялы праекта "Апошняя адрэса".