Арлоў-Давыдаў Фама Паўлавіч (1896)

  • Дата нараджэння: 1896 г.
  • Дата расстрэлу: 8.12.1937
  • Месца смерці: ў Ленінградзе

Біяграфія

АРЛОЎ-ДАВЫДАЎ Фама Паўлавіч, 1896 г.н., ураджэнец маёнтку Каляда Прачысьценскага р-ну Заходняй вобл., мэханік Беларускай канторы Союзхлеб. Тройкай ПП ОГПУ ў БССР 11 студзеня 1931 г. асуджаны паводле арт. 22, 70, 72 УК БССР на 10 гадоў ППЛ. 15 траўня 1932 г. уцёк зь Вішарскага ППЛ, 9 жніўня 1932 г. асуджаны на 2 гады штрафізалятару. Адбываў пакараньне ў Салаўках. Асобай тройкай УНКВД ЛВ 25 лістапада 1937 г. прысуджаны да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 8 сьнежня 1937 г. (Няма зьвестак аб рэабілітацыі.)