Асвяцімскі Марк Аляксандравіч (1886)

  • Дата нараджэння: 1886 г.
  • Месца нараджэння: (Мінская вобл.), г. Слуцк
  • Пол: мужчына
  • Прафесія / месца працы: эканаміст Гомельскага тлушчкамбіната
  • Месца пражывання: БССР, г. Гомель
  • Дата расстрэлу: 1 лiстапад 1938 г.
  • Дата арышту: 1919 г.

  • Дата арышту: 1921 г.

  • Дата арышту: 11 люты 1938 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка пры НКУС БССР
  • Дата рэабілітацыі: 13 лiпень 1960 г.

  • Крыніцы дадзеных: Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк»

Біяграфія

АСВЯЦІМСКІ Марк Аляксандравіч (1886 – 1938). Ураджэнец Слуцка. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ўдзельнік з"ездаў прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацыяй і партый у Мінску ў сакавіку і ліпені 1917, адзін з кіраўнікоў слуцкай павятовай міліцыі пры мясцовым камісарыяце Часовага ўраду. У 1918 сябар партыі беларускіх эсэраў, адзін з кіраўнікоў Слуцкага беларускага нацыянальнага камітэта. У 1919 – 1920 член ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), да 1924 узначальваў яе павятовы камітэт у Слуцку. Удзельнічаў у культурніцкіх акцыях арганізацыі «Папарацькветка». Прыхільнік збліжэння з бальшавікамі. Двойчы, у 1919 і 1921, часова арыштоўваўся ЧК як эсэраўскі актывіст. У 1924, пасля ліквідацыі БПС-Р, адышоў ад палітычнай дзейнасці. У 1930-я гады працаваў эканамістам Гомельскага тлушчкамбіната. Арыштаваны 11.2.1938, па прыгавору «тройкі» расстраляны 1.11.1938. Рэабілітаваны 13.7.1960.