Астапенка Дзмітрый Емяльянавіч (1910)
- Дата нараджэння: 23 лiстапад 1910 г.
- Імя па-руску: Астапенко Дмитрий Емельянович
- Месца нараджэння: Смаленская губ., Рослаўскі павет, в. Сяргееўка
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, Праязны зав. 8, кв. 5
- Дата арышту: 16 сакавiк 1933 г.
- Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай арганізацыі
- Дата асуджэння: 10 жнiвень 1933 г.
- Прысуд: 3 гады ППЛ
- Месца адбывання: Кемераўская вобл., Марыінск
- Дата вызвалення: чэрвень 1935 г.
- Дата рэабілітацыі: 24 жнiвень 1956 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР
- Дата арышту: 5 снежань 1936 г.
- Абвінавачанне: Антысавецкая дзейнасць
- Дата асуджэння: 5 кастрычнiк 1937 г.
- Прысуд: 8 гадоў ППЛ
- Дата вызвалення: 1942 г.
- Дата рэабілітацыі: 29 снежань 1954 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Прэзідыюм Вярхоўнага суда БССР
- Дата асуджэння: 1949 г.
- Прысуд: высылка
- Архіўная справа: КДБ Беларусі №14618; №9935-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. I;
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Астапенка Дзмітрый Емяльянавіч - беларускі паэт і перакладчык.
Нарадзіўся 10(23).11.1910 г. у в. Сяргееўка Шумілінскага (цяпер Хіславіцкага) р-на Смаленскай вобл.
Друкаваўся з 1926. У 1929 перавёўся з Мсціслаўскага педтэхнікума ў МБПТ, які скончыў у 1931. Працаваў у рэспубліканскай прэсе. У 1931—32 выйшлі кнігі вершаў «На ўсход сонца: Першая кніжка вершаў», «Краіне», «Абураныя». Стаяў ля вытокаў беларускай навукова-фантастычнай літаратуры (раман «Вызваленне сіл»), перакладаў на бел. мову творы расійскай літаратуры ХХ ст.
Арыштаваны 16.3.1933 па справе «Беларускай народнай грамады». Асуджаны на тры гады высылкі, але пакаранне адбываў у Арлова-Розаўскім аддзяленні Сіблага. У 1935 вызвалены з канцлагера.
Некаторы час жыў у Маскве. Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў СШ № 252.
Паўторна арыштаваны 5.12.1936. Асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі. У час вайны А. ўдаецца вырвацца з канцлагера. Некаторы час жыў у Маскве, працягваў пісаць вершы.
У канцы вер. 1944 ў складзе падраздзялення разведчыкаў быў перакінуты на тэрыторыю Славакіі, дзе, па некаторых звестках, і загінуў. Але паводле асабовай справы № 9935-с у 1949 годзе Змітрок Астапенка быў асуджаны да высылкі.