Астроўская Вікторыя Мікалаеўна (1924)
- Дата нараджэння: 1924 г.
- Варыянты імя: Абрамава Вікторыя Мікалаеўна
- Месца нараджэння: у в. Вішнеўка Барысаўскага р-ну Омскай вобл.
- Нацыянальнасць: беларуска
- Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
- Адукацыя: пачатк. адукацыя
- Дата арышту: 8 студзень 1949 г.
- Дата асуджэння: 10 сакавiк 1949 г.
- Артыкул: 63-1 КК БССР
- Прысуд: 5 гадоў ППЛ
- Дата рэабілітацыі: 27 снежань 1968 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Суд. кал. па крым. справах ВС БССР
- Архіўная справа: КГБ РБ 20032-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
АСТРОЎСКАЯ (Абрамава) Вікторыя Мікалаеўна, нар. 1924 у в. Вішнеўка Барысаўскага р-ну Омскай вобл., беларуска, зь сялян, пачатк. адукацыя, сялянка, аднаасобная гаспадарка ў п. Ждановічы Менскага р-ну. Арыштаваная 49.01.08. Асуджаная 49.03.10 судовым ворганам як агент СД паводле арт. 63-1 КК БССР на 5 гадоў ППЛ, на 5 гадоў паразы ў правох, Берагавы ляг., ст. Магадан. 68.12.27 справу пераглядала Суд. кал. па крым. справах ВС БССР. 27.12.1954 ВТ БВА зьніз. тэрмін да на 10 гадоў ППЛ. КГБ РБ 20032-с