Багдановіч Міхаіл Ануфрыевіч (1900)

Міхаіл Багдановіч.jpg
  • Дата нараджэння: 11 лiстапад 1900 г.
  • Імя па-руску: Богданович Михаил Онуфриевич
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Слуцкі павет, мяст. Капыль (Мінская вобл., г. Капыль)
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Дацэнт кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. К.Маркса, д. 50, кв. 30
  • Партыйнасць: Член УсеКП(б)
  • Дата смерці: 15 лiпень 1942 г.
  • Месца смерці: Комі АССР, г. Сыктыўкар, турма №1

  • Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Мінск. вул. К. Маркса, д. 50, кв. 30
  • Дата арышту: 30 лiпень 1938 г.
  • Абвінавачанне: Шпіёнская дзейнасць на карысць польскай выведкі
  • Дата асуджэння: 5 жнiвень 1939 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада пры НКУС СССР
  • Артыкул: 68, 22-71 КК БССР
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: Комі АССР, Усць-Вымскі лагер НКУС
  • Дата рэабілітацыі: 23 сакавiк 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі

Біяграфія

Міхаіл Ануфрыевіч Багдановіч - беларускі навуковец-медык.

Нарадзіўся 11 лістапада 1900 года ў мястэчку Капыль у сялянскай сям'і. Скончыў вышэйшую пачатковую вучэльню мяст. Раманава Слуцкага павета ў 1918 годзе. Працаваў прыватным настаўнікам у Капылі (1918 г.), сакратаром зямельнага і харчовага аддзелаў Камыльскага рэвалюцыйнага камітэта (1918-1919). У 1919-1922 быў радавым Чырвонай арміі (Слуцкі асобы батальён). У 1922 паступіў на працоўны факультэт БДУ. Скончыў медыцынскі факультэт БДУ ў 1927 годзе.

Працаваў адказным сакратаром Наркамздрава БССР (1927-1929), адказным сакратаром ЦК прафсаюза "Медсанпраца" (1929-1930), намеснікам дырэктара па вучэбнай працы Беларускага медыцынскага інстытута (1930-1931).

У 1931-1933 быў аспірантам 2-й тэрапеўтычнай клінікі і асістэнтам 1-й тэрапеўтычнай клінікі. Дырэктар Беларускага медыцынскага інстытута (1933-1934 гг.), дацэнт кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута (1935-1938 гг.), адначасова кансультант-тэрапеўт 4-га лячэбна-санітарнага упраўлення Наркамздрава БССР. У 1936 годзе прысуджана званне дацэнта, а ў 1937 - ступень кандыдата медыцынскіх навук.

Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей.

Арыштаваны 30.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 50, кв. 30. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 за «шпіёнскую дзейнасць на карысць польскіх разведорганаў» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКВД Комі АССР. Працаваў доктарам у турме НКУС. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 23.3.1956. Асабовая справа Б. № 6655-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.