Бадунова Пелагея Аляксандраўна (1885)
- Дата нараджэння: 7 верасень 1885 г.
- Імя па-руску: Бодунова Пелагея Александровна
- Варыянты імя: Палута Бадунова
- Месца нараджэння: (г. Гомель) Навабеліца
- Пол: жанчына
- Прафесія / месца працы: Настаўніца Навабеліцкай школы і курсаў беларусазнаўства ў Гомелі.
- Партыйнасць: Член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў
- Дата расстрэлу: 29 лiстапад 1938 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС
- Дата арышту: 1921 г.
- Падставы вызвалення: Хадайніцтва А. Чарвякова
- Дата арышту: 3 верасень 1937 г.
- Абвінавачанне: Антысавецкая дзейнасць
- Дата асуджэння: 30 лiстапад 1937 г.
- Прысуд: 10 гадоў ППЛ
- Дата арышту: 25 травень 1938 г.
- Абвінавачанне: Удзел у «Аб‘яднаным антысавецкім падполлі»
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 21 чэрвень 1989 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
- Падставы рэабілітацыі: Адсутнасць складу злачынства
Біяграфія
Палута Бадунова — беларуская палітычная дзяячка, публіцыст.
У 1917 у Петраградзе скончыла вышэйшыя гісторыка-літаратурныя курсы. Уступіла ў Беларускую сацыялістычную грамаду, у чэрв. 1917 абрана членам ЦК БСГ. Удзельнічала ва Усебеларускім з’ездзе 1917 у Мінску. З сак. 1918 народны сакратар апекі ў Нацыянальным сакратарыяце Беларусі. У 1918—25 член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, сакратар ЦК партыі. У 1919 увайшла ў Раду БНР.
Арыштоўвалася польскімі ўладамі. У 1921 зняволена савецкімі ўладамі; вызвалена па хадайніцтве А.Чарвякова. Выехала ў Польшчу. У 1923—25 жыла ў Празе.
У ліст. 1925 пераехала ў СССР. Працавала настаўніцай Навабеліцкай школы, на курсах беларусазнаўства ў Гомелі. Абвінавачаная ў антысавецкай дзейнасці, 3.9.1937 арыштавана. 30.11.1937 асуджана на 10 гадоў лагераў.
25.5.1938 паўторна асуджана па абвінавачанні ва ўдзеле ў «Аб‘яднаным антысавецкім падполлі», прыгаворана да смяротнага пакарання. Расстраляна ў Мінску. Рэабілітавана ў 1989.