Бандарчык Хведар Антонавіч (1893)
- Дата нараджэння: 1893 г.
- Месца нараджэння: Мінская губерня, Ігуменскі пав. (Мінская вобл., Пухавіцкі раён), в. Дукора
- Пол: мужчына
- Адукацыя: вышэйшая
- Дата арышту: 1921 г.
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
БАНДАРЧЫК Хведар Антонавіч [1893, в. Дукора Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — пасля 1931], бел. паліт. і вайсковы дзеяч, педагог. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1914), Мінскі інстытут народнай адукацыі (1921). З вер. 1914 выкладаў у Дукорскай пачатковай школе. У кастр. 1914 прызваны ў армію. Скончыў вайсковае вучылішча, служыў малодшым афіцэрам у 4-м Нясвіжскім грэнадзёрскім палку. У канцы 1917 атрымаў ранг штабс-капітана. У 1917 уступіў у БСГ, увайшоў у кіраўніцтва Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, адзін з ініцыятараў стварэння Беларускага настаўніцкага хаўрусу ў Мінску. Быў у складзе Вялікай беларускай рады, што склікала I Усебеларускі з’езд. Са студз. 1918 настаўнічаў у Мінску і Мінскім пав. Сябра БПС-Р. Уваходзіў у Часовы беларускі нацыянальны камітэт у Мінску, адзін з кіраўнікоў Цэнтральнага беларускага саюза сельскай гаспадаркі. Прымаў удзел у антыпольскім падпольным руху. У канцы 1921 арыштаваны савецкімі ўладамі, але хутка адпушчаны. У студз. 1922 прызваны ў Чырвоную армію. Пасля дэмабілізацыі жыў у Дукоры, настаўнічаў, займаўся краязнаўствам. У 1930 праходзіў па справе «Саюз Вызвалення Беларусі».
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
Літ.: Ляхоўскі У. Пачатак тварэння беларускай нацыянальнай школы // Спадчына. 2001. № 1—2.