Барысевіч Максім Пятровіч (1896)

  • Дата нараджэння: 1896 г.

Біяграфія

Барысевіч Максім Пятровіч, 1896, ураджэнец Беларусі, жыхар працпасёлку "Нянда" Ленскага раёну, рамонтнік Вандыскай трактарнай базы, меў на ўтрыманьні 3 няпоўнагадовых дзяцей. 12.11.37 арыштаваны паводле арт. 58-10 УК РСФСР. Рашэньня ў справе і зьвестак пра далейшы лёс няма. Рэабілітаваны 27.07.89.