Барысюк Іосіф Антонавіч (1917)

  • Дата нараджэння: 1917 г.

Біяграфія

Барысюк Язэп Антонавіч, 1917, ураджэнец Беларусі, жыхар спэцпасёлку "Ліпавік" Емецкага раёну, рабочы. Асобай нарадай НКВД 11.01.41 за "антысавецкую агітацыю" сярод спэцпасяленцаў пазбаўлены волі на 5 гадоў. 22.10.41 вызвалены ў зьвязку з амністыяй як польскі грамадзянін. Зьвестак пра далейшы лёс няма. Рэабілітаваны 03.08.89.