Баслык Яўстафій Кандратавіч (1902)
- Дата нараджэння: 30 сакавiк 1902 г.
- Імя па-руску: Баслык Евстафий Кондратьевич
- Месца нараджэння: Віленская губерня, Вілейскі павет, Куранецкая воласць, вёска Чыжэвічы (цяпер Мінская вобласць, Вілейскі раён, вёска Чыжэвічы)
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: сярэдняя спецыяльная адукацыя
- Прафесія / месца працы: святар Праваслаўнай Царквы
- Месца пражывання: Мінск, вул. Берасцянская, д. 29, кв. 2
- Дата смерці: 8 травень 1970 г.
- Месца смерці: Мінск
- Дата арышту: 20 люты 1951 г.
- Абвінавачанне: антысавецкая агітацыя
- Дата асуджэння: 5 верасень 1951 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада пры калегіі АГПУ СССР
- Артыкул: 72б, 76 КК БССР
- Прысуд: 10 гадоў ППЛ
- Месца адбывання: Варкута, Рачны лагер № 6 (1951—10.05.1956 гг.)
- Дата вызвалення: 10 травень 1956 г.
- Дата рэабілітацыі: 28 лiстапад 1978 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР
- Архіўная справа: Архіў КДБ РБ 20622-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); БД "Ахвяры палітычнага тэрора ў БССР"; "Беларускі "Мемарыял"
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Баслык Яўстафій Кандратавіч нарадзіўся 30 сакавіка 1902 у вёсцы Чыжэвічы Куранецкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер вёска Вілейскага раёна Мінскай вобласці), у шматдзетнай сялянскай сям’і Кандрата Іванавіча і Таццяны Іванаўны Баслыкаў . Бацька на працягу 15 год выконваў абавязкі царкоўнага старасты.
У 1906 сям’я перасялілася ў Вілейку, аддаўшы сялібу з зямлёй у Чыжэвічах у арэнднае карыстанне. 2 кастрычніка 1908 памірае маці і бацька жэніцца ў другі раз , што адмоўна паўплывала на жыццё малодшых дзяцей ад першага шлюба. У 1915 Баслыкі эвакуяваліся ў Новачаркаск, дзе Яўстафій паспяхова скончыў вышэйшую пачатковую вучэльню. Затым паступіў у Данскую сярэднюю сельскагаспадарчую вучэльню ў Персіянаўцы. Пры ўскладненні ўнутрыпалітычнай сітуацыі, звязанай з бальшавісцкім пераваротам, сям’я са спадзяваннем лепшай долі вярнулася на радзіму. У кастрычніку 1918 Яўстафій Баслык вярнуўся ў Вілейку. Працаваў на сельскай гаспадарцы ў Чыжэвічах, у зімовы перыяд 1920 праводзіў заняткі ў самастойна арганізаванай школе, у часы польска-савецкай вайны ратаваў ад жаўнерскіх абозаў вясковых коней.
У 1921–1926 навучаўся ў Віленскай духоўнай семінарыі, па сканчэнні якой рукапакладзены ў сан святара. У 1927 быў накіраваны ў сяло Забрэззе (цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласці), на дапамогу хвораму настаяцелю мясцовай Дабравешчанскай царквы Уладзіміру Каранцэвічу (памёр у 1930). Прызначэнне Баслыка ў Забрэззе паспрыяла абнаўленню храма і лепшай арганізацыі набажэнства, рэзка зменшыла колькасць адпадзенцаў у секты. Падчас знаходжання на пасадзе настаяцеля Забрэзскай царквы айцец Яўстафій выказаў сябе свядомым праціўнікам ўступлення ў Таварыства праваслаўных палякаў, арганізаванага польскай уладай для паступовага пераводу праваслаўных у каталіцтва. У 1939–1940 пры далучэнні Заходняй Беларусі да БССР зведаў цяжар хлебапаставак. Працягваў служэнне ў Забрэззі да 1947, у тым ліку ў акупацыйны час.
У 1947–1951 з’яўляўся настаяцелем Аляксандра-Неўскай царквы на вайсковых могілках. Арыштаваны 20 лютага 1951 і напачатку 1952 адпраўлены ў Варкуту. У маі 1956 айцей Яўстафій вярнуўся з лагероў. Працягваў святарскае служэнне ў Архангельску, Волагдзе, Вялікім Усцюгу, Смаленску. У жніўні 1962 прыбыў у Мінск, дзе пасля юрыдычных складанасцей быў прапісаны на жыллёвай плошчы дачкі. У апошнія гады жыцця кіраваў малым хорам Мінскага кафедральнага сабора. Памёр 8 мая 1970.
Жонка Аляксандра Варфаламееўна Івашэвіч (пам. 1943), дзеці Ірына і Ігар.
Успаміны айца Яўстафія выдадзены асобнай кнігай пад назвай “Многи скорби праведным” або “Нататкі святара Яўстафія”.
Крыніцы[дадаць інфармацыю]
Баслык Евстафий, священник. Многи скорби праведным. Под Польшей, Германией и Советским Союзом / священник Евстафий. – Минск: В.П. Ильин, 2014. – 384 с.
Vadzim Urubleuski (размовы) 21:51, 4 снежня 2017 (MSK)